wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Гугнін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гугнін. Мікалай Аляксандравіч Гугні́н (нар. 28 лістапада 1946, г. Ноўгарад, РСФСР — 23 кастрычніка 2022, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец, педагог, графік. Кандыдат мастацтвазнаўства (1982), дацэнт.

Біяграфія

Скончыў у 1970 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена.

З 1971 года працаваў у Віцебскім педагагічным інстытуце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Творчасць

Працы ў галіне тэорыі і гісторыі мастацтва, акварэлі, экслібрысе.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года.

Асноўныя работы: мастацтвазнаўчыя артыкулы «Апошні год дзейнасці Віцебскага мастацка-практычнага інстытута (19221923)», «3 гісторыі Віцебскай мастацкай школы», нарысы аб мастаках Віцебшчыны, па праблемах беларускай кніжнай графікі[1]. Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992).

Працы ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш., акварэлі «Віцебск», «Лета», «Пейзаж», «Слабада», «Поўдзень», «Восеньскі матыў»[1]. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993)[2].

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. М. Л. Цыбульскі. Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Графікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ноўгарадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Асобы