wd wp Пошук:

Глінскія

Артыкул пра дваранскі род. Пра прадстаўнікоў прозвішча гл. Глінскі. пра населеныя пункты з такой назвай гл. Глінскія, значэнні. Глінскія — княскі род Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага, магчыма, татарскага паходжання. Прадстаўнікі роду займалі ў XV—XVIII ст. дзяржаўныя ўрады ў Вялікім княстве Літоўскім і Рускай дзяржаве, валодалі маёнткамі ў Беларусі і Украіне[1].

Род Глінскіх згас у Рускай дзяржаве на пачатку XVII ст., у Рэчы Паспалітай страцілі княскі тытул у канцы XVII — пачатку XVIII ст.[1].

Паходжанне роду

Імя роду паходзіць ад Глінска(руск.) бел., горада ў Северскай зямлі якім валодаў род у XV ст. Паводле маскоўскага разумення Глінскіх адносілі да худародных; у Гасударавым радаслоўцы(руск.) бел. для аповеду пра іх толькі пакінута пустое месца[2]. Першы Глінскі, пэўна зафіксаваны крыніцамі[1] — князь Барыс, які ў 1437 годзе прысягаў на вернасць польскаму каралю Уладзіславу III[3].

У Келейнай кнізе і Сінадальным спісе, складзеных нашмат пазней за смерць апошняга маскоўскага Глінскага, род выводзілі ад Мамая, які выехаў з Арды да вялікага князя Вітаўта. Пазнейшыя крыніцы называюць Лексада, а ў хрышчэнні Аляксандра, які атрымаў ад Вітаўта гарады Глінск(руск.) бел. і Палтаву.

И после Донскаго побоища Мамаев сын Мансур-Кият (Маркисуат) Князь зарубил три городы Глинеск, [да] Полдову (Полтаву), [да] Глеченицу (Глиницу) дети же Мансур-киятовы (Мансуркиатовы) меньшой сын Скидер (Скидырь) [Князь] поймал [поимав] стадо коней и верблюдов и покочевал в Перекопы, а большой сын [его] Алекса (Олеско) [Князь, а] остался на тех градех преждереченных [городех].

Генеалогія

    *[Мамай](/Мамай "Мамай")*
      |
    *Мансур* 
      |
*[Аляксандр Глінскі](https://ru.wikipedia.org/wiki/Глинский,%20Александр "ru:Глинский, Александр")(руск.) [бел.](/Аляксандр_Глінскі "Аляксандр Глінскі")*
      |
  [Іван Глінскі](https://ru.wikipedia.org/wiki/Глинский,%20Иван%20Александрович "ru:Глинский, Иван Александрович")(руск.) [бел.](/Іван_Аляксандравіч_Глінскі "Іван Аляксандравіч Глінскі")
      |_________________________
      |             |           |
    [Барыс](https://ru.wikipedia.org/wiki/Глинский,%20Борис%20Иванович "ru:Глинский, Борис Иванович")(руск.) [бел.](/Барыс_Іванавіч_Глінскі "Барыс Іванавіч Глінскі")  Фёдар       Сямён
      |
     Леў       
      |
    [Васіль](/Васіль_Львовіч_Глінскі "Васіль Львовіч Глінскі") + [Ганна Якшыч](https://ru.wikipedia.org/wiki/Анна%20Якшич "ru:Анна Якшич")(руск.) [бел.](/Ганна_Якшыч "Ганна Якшыч")
      |__________________________
      |                          |
    [Міхаіл](https://ru.wikipedia.org/wiki/Глинский,%20Михаил%20Васильевич "ru:Глинский, Михаил Васильевич")(руск.) [бел.](/Міхаіл_Васільевіч_Глінскі "Міхаіл Васільевіч Глінскі")         [Алена](/Алена_Васільеўна_Глінская "Алена Васільеўна Глінская") + [Васіль III](/Васіль_III "Васіль III")
      |                          |
    [Іван](https://ru.wikipedia.org/wiki/Глинский,%20Иван%20Михайлович "ru:Глинский, Иван Михайлович")(руск.) [бел.](/Іван_Міхайлавіч_Глінскі "Іван Міхайлавіч Глінскі")               [Іван IV](/Іван_IV_Грозны "Іван IV Грозны")
                                 |
                           [Фёдар I Іванавіч](/Фёдар_I,_цар_і_вялікі_князь_усяе_Русі "Фёдар I, цар і вялікі князь усяе Русі")
                                 |
                          [Феадосія Фёдараўна](https://ru.wikipedia.org/wiki/Феодосия%20Фёдоровна "ru:Феодосия Фёдоровна")(руск.) [бел.](/Феадосія_Фёдараўна "Феадосія Фёдараўна")

Вядомыя Глінскія

Князь Багдан Глінскі(руск.) бел., у 1500 годзе ўзяты рускімі ў палон пад Пуціўлем, сыны князя Льва Глінскага(укр.) бел. — Васіль і Міхал; сыны князя Васіля — Юрый(руск.) бел. і Міхаіл(руск.) бел..

Былі ў сваяцтве з вялікімі князямі маскоўскімі (з Рурыкавічаў) праз шлюб Алены Глінскай з вялікім князяем Васілём III у 1526 годзе. Маскоўская галіна князёў Глінскіх згасла ў 2-й палове XVI ст.

Княства Глінскае

Складальнікі радаслоўцаў паведамляюць, што Алекса (або Лексад), прыняўшы хрышчэнне, атрымаў ад Вітаўта гарады Глінск і Палтаву. З гэтага вынікае, што аўтары ў паўстагоддзя пасля Кулікоўскай бітвы здолелі ўпісаць чатыры пакаленні Мамаевых нашчадкаў. У гэтым можна бачыць тыповае радаводнае паданне, калі заснавальнікам роду называецца наўдачу выхапленае з летапісаў імя (у гэтым выпадку татарскае — магчыма, уплыў сарматызму). У радаслоўцы таксама паведамляецца пра выратаванне продкамі Глінскіх вялікага князя Вітаўта пасля разгрому на Ворскле, праўда, напэўна і гэтае прыгожае паданне «сфальсіфікавана»[3].

У абліччы Алены Глінскай, рэканструяваным па чэрапе, пераважаюць не мангалоідныя, а паўночнаеўрапейскія рысы.

Рэальнасць падання пра паходжанне Глінскіх ад Мамая прымае А. А. Шэннікаў[4], які ў пацвярджэнне спасылаецца на неназваны «рускі летапіс», дзе адзін з Глінскіх — Іван Малы, называны Мамаем, а таксама прыводзіць ліст Шэйх-Ахмеда(руск.) бел. да братоў Глінскіх (1501), у якім хан звяртаецца да іх «Кияты князья Мамаевы(руск.) бел. истинные дети», быццам «апелюючы да яшчэ не згаслай татарскай этнічнай самасвядомасці Глінскіх»[3].

Гіпатэтычнае літоўска-татарскія княства на тэрыторыі сучасных Чаркаскай і Палтаўскай абласцей Шэннікаў адносіць да групы памежных дзяржаўных утварэнняў паўднёва-усходу Русі, у якіх пры «зрастанні славянскай і цюркскай частак насельніцтва» ішло складванне казацтва. Шэннікаў выказвае здагадку, што «князі тут былі больш падобныя да казачых атаманаў, чым да сапраўдных феадалаў»[3]. Тыповым прадстаўніком гэтых татара-літоўскіх князёў, мабыць, быў Багдан Глінскі(руск.) бел., у 1500 годзе ўзяты рускімі ў палон пад Пуціўлем.

Сямейства Міхаіла Глінскага

Асноўны артыкул: Мяцеж Глінскіх Вядомасцю і месцам у гісторыі Глінскія абавязаны князю Міхаілу Львовічу (1470—1534) — адной з найкаларытнейшых фігур літоўскай і рускай гісторыі пачатку XVI ст. Ён выхоўваўся пры двары свячэннарымскага імператара, прыняў каталіцтва, удзельнічаў у Італьянскіх войнах. Пры ўступленні на сталец караля Жыгімонта Старога князь Міхаіл Глінскі ўзняў мяцеж, але пацярпеў паразу і збег у Маскву.

Пасля шлюбу пляменніцы Міхаіла Глінскага, Алены, з вялікім князем Васілём Іванавічам (1526) значэнне роду надзвычайна ўзрасло, а пасля смерці Васіля Іванавіча ў 1533 годзе Глінскія сталі фактычнымі кіраўнікамі Маскоўскай дзяржавы. Супраць іх пры двары склалася партыя на чале з Шуйскімі, якія і паднялі супраць іх маскоўскую чэрнь пасля разбуральнага пажару 1547 года(руск.) бел.. На гэтым панаванне Глінскіх у Рускай дзяржаве скончылася. Тыя Глінскія, што засталіся ў жывых (найбольш вядомы з іх Міхаіл Васільевіч(руск.) бел.) нашчадкаў не пакінулі і на іх род маскоўская галіна роду згасла.

Апісанне герба

У чырвоным полі княскі сталец, перад ім перавернутае бярло з расшчэпленым дзяржаннем, якое ўтварае быццам трэцюю, сярэднюю нагу стальца. Такі герб належаў літоўскім князям Глінскім, якія мелі ўладанні на Севершчыне. Цікавае параўнанне з гербам Агінскіх[5]. Герб Глінскіх унесены ў 2-ю частку Гербоўніка дваранскіх родаў Царства Польскага, стар. 47.

Зноскі

  1. 1 2 3 Глинские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
  2. В. В. Кавельмахер. К ИСТОРИИ ПОСТРОЙКИ ИМЕНИННОЙ ЦЕРКВИ ИВАНА ГРОЗНОГО В СЕЛЕ ДЬЯКОВЕ
  3. 1 2 3 4 Шенников А. А. Княжество потомков Мамая Архівавана 14 лістапада 2012. // Депонировано в ИНИОН. — 7380. Л., 1981. С.20-22
  4. «Княжество потомков Мамая (к проблемам запустения Юго-Восточной Руси в XIV—XV веках)». Деп. в ИНИОН АН СССР 15.04.81. № 7380"
  5. Лакиер А.Б. § 91, № 44 // Русская геральдика. — 1855.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Глінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных