wd wp Пошук:

Вуліца Гарадскі Вал

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуліца Урыцкага.

Вуліца Гарадскі Вал (руск.: улица Городской Вал) — вуліца ў гістарычным цэнтры Мінска. Праходзіць ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Няміга.

Гісторыя

Раманаўская вуліца ў 1913 годзе. Злева будынак дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства

Вуліца ўзнікла ў пачатку XIX стагоддзя на месцы гарадскога землянога вала[1].

Цяперашняя вуліца ўтворана ў 1993 годзе пасля злучэння ўчастку Рэспубліканскай вуліцы паміж Інтэрнацыянальнай вуліцай і Нямігай (іншая яе частка стала вуліцай Раманаўская Слабада) з вуліцай Урыцкага, якая праходзіла ад праспекта Леніна (цяпер праспект Незалежнасці) да Інтэрнацыянальнай вуліцы. Рэспубліканская вуліца да Кастрычніцкай рэвалюцыі называлася Раманаўскім завулкам, Старарараманаўскай, Новараманаўскай. Вуліца Урыцкага была Захар’еўскім завулкам.

Апісанне

Вуліца Гарадскі Вал праходзіць на паўночны захад ад праспекта Незалежнасці, з захаду прымыкае вуліца Валадарскага, з усходу — Інтэрнацыянальная і Рэвалюцыйная вуліцы, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Няміга, працягваючыся далей як вуліца Раманаўская Слабада. На заходнім баку вуліцы — сквер Адама Міцкевіча. Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці.

Забудова

Вуліца часткова захавала забудову другой паловы XIX — пачала XX стагоддзя. Яна абмяжоўвае гістарычны Верхні Горад з захаду[1].

Няцотны бок

Дом № 7

Цотны бок

Дом № 8/2
Будынак № 4

Будынкі № 2 і № 4 злучае будынак-шырма, дзе, відаць, няма ніякіх памяшканняў акрамя калідора. За гэтай шырмай размешчаны будынак следчага ізалятара КДБ, больш вядомы як «Амерыканка»[4] (вул. Камсамольская 30, корпус 5).

Дом № 10/1
Дамы № 12, корпусы 2 і 1

Помнікі

Мінскі гарадавы

Транспарт

Па вуліцы праходзяць аўтобусныя маршруты 23, 40, 50с, 65. Ля сквера Міцкевіча на ёй маецца тралейбусная канцавая станцыя, якая выкарыстоўваецца маршрутамі 9, 13, 14, 57.

Зноскі

  1. 1 2 3 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. Окнами на Проспект. «Каравай» и дом № 13, где находится кинотеатр «Центральный» Архівавана 20 снежня 2018.
  3. Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 214
  4. Шырма для «Амерыканкі»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы Мінска
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Мінск)
Катэгорыя·Вуліца Гарадскі Вал
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый
Катэгорыя·Вуліцы Мінска