wd wp Пошук:

Дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства

Дэпо́ Мі́нскага добраахво́тнага пажа́рнага тавары́ства — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Мінску. Месціцца па адрасе вуліца Гарадскі Вал, 12. Уваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Мінска» міжнароднага значэння.

Гісторыя

Будынак з цэглы пабудаваны ў 1885 годзе на рагу вуліц Праабражэнскай (цяпер Інтэрнацыянальная) і Нова-Раманаўскай (цяпер Гарадскі Вал). Дэпо было цесным і нязручным. У прыватнасці, не хапала асобных памяшканняў, таму коней даводзілася трымаць разам з пажарным рыштункам[1]. У 19201930-х гг. да будынка пажарнага дэпо быў прыбудаваны трохпавярховы жылы дом. Добраахвотнае пажарнае таварыства месцілася ў будынку да 1937 года, а пасля будынак перададзены прафесійным пажарным[2].

У 19941998 годзе будынак рэканструяваны, у выніку чаго з’явілася мансарда з дэкаратыўнымі элементамі, якая адпавядае стылістыцы будынка. На фасадзе былі адноўленыя вароты[2].

У будынку месціцца Музей пажарнай і аварыйна-ратавальнай справы, а таксама пажарная частка. У 2005 годзе пажарнае дэпо атрымала № 1 у Мінску[2].

Архітэктура

Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. Фасады расчлянёныя па гарызанталі карнізнымі паясамі, па вертыкалі — лапаткамі (на 1-м паверсе руставанымі). Па перыметры сцены завершаныя развітым шматслойным карнізам. Аконныя праёмы на 1-м паверсе шырокія прамавугольныя, на 2-м — лучковыя з абрамленнем, на 3-м — вузкія прамавугольныя.

Зноскі

  1. Шыбека, 2007, с. 96
  2. 1 2 3 Здание пожарного дэпо в Минске(руск.) . holiday.by. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2017. Праверана 11 красавіка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Мінска
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·З’явіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вуліца Гарадскі Вал
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска