wd wp Пошук:

Воінскія званні Рэспублікі Беларусь

У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены два віды воінскіх званняў — вайсковыя і карабельныя (прысвойваюцца вайскоўцам рачных падраздзяленняў Памежнай службы).

Перад званнем вайскоўца, які праходзіць службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі», напрыклад «гвардыі сяржант». Воінскае званне афіцэра, які мае ваенна-уліковую спецыяльнасць і вышэйшую адукацыю юрыдычнага або медыцынскага (ветэрынарнага) профілю, дапаўняецца адпаведна словамі «юстыцыі» або «медыцынскай службы», напрыклад «лейтэнант юстыцыі», «маёр медыцынскай службы». Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву», напрыклад «яфрэйтар рэзерву». Воінскае званне грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе або адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» або «у адстаўцы».

Склад вайскоўцаў

Адпаведна артыкулу 54 закона Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ва Узброеных Сілах і іншых вайсковых фарміраваннях існуюць наступныя рангі ваеннаслужачых і воінскія званні:

Вайсковыя званні

Салдаты

Сяржанты і старшыны

Прапаршчыкі

Малодшыя афіцэры

Старшыя афіцэры

Вышэйшыя афіцэры

Карабельныя званні

Матросы

Старшыны

Мічманы

Малодшыя афіцэры

Старшыя афіцэры

Парадак прысваення воінскіх званняў

Воінскія званні ў адпаведнасці з артыкулам 55 названага закона надаюцца: палкоўніка (капітана 1-га рангу) і вышэйшых афіцэраў -прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) уключна — службовымі асобамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Парадак прысваення першага воінскага звання

Воінскае званне «радавы» прысвойваецца:

Першае воінскае званне сяржанцкага складу «малодшы сяржант» прысвойваецца:

Прысваенне чарговага воінскага звання

Чарговае воінскае званне прысвойваецца ваеннаслужачаму пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну выслугі ў папярэднім воінскім званні, калі ён займае пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне, роўнае або больш высокае, чым тое, якое прысвойваецца.

Для ваеннаслужачых складу «салдаты і сяржанты» ўстанаўлiваюцца наступныя тэрміны выслугі ў воінскіх званнях:

радавы - тры месяца;

малодшы сяржант - тры месяца;

сяржант - тры месяца;

старшы сяржант - тры месяца;

старшына - не ўстанаўліваецца.

Ваеннаслужачым, якія маюць воінскае званне «сяржант», «старшы сяржант», чарговае воінскае званне на адну прыступку вышэй прадугледжанага па займаемай штатнай пасадзе можа быць прысвоена ў парадку заахвочвання.

Воінскае званне «яфрэйтар» можа быць прысвоена радавому, які назначаны на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне «яфрэйтар», а таксама ў парадку заахвочвання.

Ваеннаслужачыя могуць быць пазбаўлены воінскага звання па прыгавору суда або Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне, якія былі пазбаўлены воінскага звання па прыгавору суда, пасля зняцця або пагашэння судзімасці могуць быць адноўлены ў ранейшым воінскім званні службовымі асобамі, якія маюць права прысвойваць гэта воінскае званне, у адпаведнасці з заканадаўствам. Грамадзяне, якія былі пазбаўлены воінскага звання па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, могуць быць адноўлены ў ранейшым воінскім званні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Гістарычныя звесткі

На існаванне сучаснай сістэмы воінскіх званняў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь сур’ёзны ўплыў аказалі традыцыі Савецкай Арміі і арміі Расійскай імперыі, у шэрагах якіх беларусы служылі ў ХІХ-ХХ ст.

У перыяд існавання ўласнай беларускай дзяржаўнасці ў форме Вялікага княства Літоўскага, на сістэму воінскіх званняў арміі ВКЛ сур’ёзны ўплыў аказвала армія Польскага каралеўства. Так, напрыклад званню «малодшы лейтэнант» адпавядала званне «харунжы», званню «лейтэнант» адпавядала званне «падпаручнік», званню «старшы лейтэнант» адпавядала званне «паручнік», званню «капітан» у кавалерыі ВКЛ адпавядала званне «ротмістр».

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі