wd wp Пошук:

Падпаручнік

Папаручнік — афіцэрскае званне ў арміях Вялікага княства Літоўскага, Польшчы, Расіі з XVIII ст.

У арміі ВКЛ першапачаткова існавала толькі ў кавалерыі, а ў другой палове XVIII ст. таксама ў пяхоце. У артылерыі падпаручнікаў таксама называлі «секунд-паручнік».

Выконвалі функцыі намеснікаў паручнікаў. З увядзеннем знакаў адрознення у канцы XVIII ст. мелі дзве зорачкі на пагоне. У арміі ВКЛ 1812 г. знакам адрознення падпаручніка былі дзве стужкі на эпалеце без махры.

Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню «лейтэнант». У Войску Польскім, арміях Чэхіі і Славакіі «падпаручнік» — першае афіцэрскае званне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Воінскія званні
Катэгорыя·Табель аб рангах