wd wp Пошук:

Галоўны карабельны старшыня

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Старшыня.

Пагон галоўнага карабельнага старшыні ВМФ СССР

Галоўны карабельны старшыня — старшынскае воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню старшыня ў іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова “гвардыі”.

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі
Катэгорыя·Ваенна-марскія званні
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл Расіі