wd wp Пошук:

Востраў слёз

Востраў Слёз, або Востраў Мужнасці і Смутку — мемарыял, прысвечаны беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане ў 1979—1989 г.

Гісторыя

Комплекс ствараўся пяць гадоў, з 1991 па 1996 год, метадам народнай будоўлі. У ёй бралі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, салдаты, звольненыя ў запас, і дзеючыя ваеннаслужачыя. 28 сакавіка 1991 года члены клуба «Памяць» пад старшынствам кавалера ордэна Чырвонай Зоркі Паўла Шацько ўстанавілі на востраве закладны камень, а 27 снежня 1992 года тут з’явіўся і быў асвячоны крыж у адзначэнне стварэння помніка воінам-інтэрнацыяналістам[1].

Сярод першых на заклік «афганцаў» дапамагчы ў будаўніцтве мемарыяла адгукнуўся тагачасны камандуючы чыгуначнымі войскамі генерал-маёр Анатоль Сцяпук. На працягу некалькіх гадоў воіны-чыгуначнікі ўдарна выконвалі самыя складаныя будаўнічыя работы на аб’екце. Грошы на будаўніцтва мемарыяла беларусы пералічвалі на адмысловы рахунак, большую ж частку расходаў узяла на сябе дзяржава, асабліва з 1994 года, калі будоўля практычна спынілася[1].

Адкрыццё комплексу адбылося 3 жніўня 1996 года. На мітынгу выступілі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, воін-інтэрнацыяналіст, Герой Савецкага Саюза Іван Барсукоў, маці ваеннаслужачага, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў ДРА, Іна Галаўнёва, старшыня праўлення Расійскага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане[ru] Франц Клінцэвіч[1].

Сярод ганаровых гасцей былі Барыс Громаў, які быў камандуючым 40-й арміяй, Руслан Аўшаў, старшыня Камітэта па справах воінаў-інтэрнацыяналістаў пры Савеце глаў урадаў СНД[ru], Мікалай Задарожны, старшыня Казахскай рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане. Помнік асвяціў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўладыка Філарэт[1].

Апісанне

Комплекс размешчаны на востраве ў штучна пашыраным рэчышчы Свіслачы, у цэнтры старога Мінска, паміж Траецкім прадмесцем і колішнім Замчышчам (агульная плошча вострава — 0,61 га). Будаўніцтва мемарыялу пачалося ў 1988 годзе, калі Афганская вайна яшчэ не скончылася. Цалкам комплекс быў адкрыты 3 жніўня 1996. За аснову пры праектаванні Храма бралася першапачатковае аблічча Храма Еўфрасінні Полацкай XI ст.

Трапіць на востраў можна па перакідным арачным мосце. Адразу на ўваходзе наведвальнікаў сустракае бронзавы абраз Божай Маці ўмураваная ў камень. На гэтым камяні — тэкст па-беларуску: «сынам, якія загінулі ў Афганістане, узведзены гэты храм…», — і далей радкі: «Каб зла не было ні на сваёй, ні на чужой зямлі…»

У складзе мемарыяла вылучаецца невялікая капліца, на сценах якой напісаныя імёны ўсіх беларусаў, якія загінулі ў Афганістане — 771 імя. Гэта беларусы, ураджэнцы рэспублікі, і тыя, хто пахаваны на беларускай зямлі.

Анёл, які плача

Таксама на востраве размяшчаюцца скульптура маленькага анёла, які плача і велізарныя камяні з высечанымі на кожным з іх назвамі афганскіх правінцый, дзе вялі баі савецкія падраздзяленні.

Капліца

Капліца
Скульптуры жанчын

Капліца ўзведзена ў 19951996 гг. у памяць аб воінах-інтэрнацыяналістах. Выканана ў стылізаваных формах старажытнай царкоўнай архітэктуры (аўтары: украінскія скульптары Юрый Паўлаў, Галіна Паўлава, Алег Паўлаў, украінскія мастакі Таццяна Каралёва-Паўлава, Мікалай Каралёў, інжынер Валерый Лапцэвіч, ландшафтны архітэктар Дзмітрый Хамякоў). Цэнтрычнае вежападобнае збудаванне ў выглядзе 4 высокіх адкрытых арак, якія нясуць гранёны барабан-званіцу з крыжом на сферычным купале. Па баках арак пастаўлены скульптурныя групы-прапілеі жанчын у жалобе.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 3 августа будет 20 лет со дня открытия мемориала воинам-интернационалистам на Острове мужества и скорби

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Мемарыяльныя комплексы Беларусі
Рачныя астравы
Помнікі Мінска
Астравы Беларусі
Траецкае прадмесце
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1996 годзе
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Геаграфія Мінска
Астравы паводле алфавіта
1996 год у Мінску
Помнікі Афганскай вайны (1979—1989)