wd wp Пошук:

Юрый Паўлавіч Паўлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлаў. Юрый Паўлавіч Паўлаў (25 ліпеня 1935, с. Кіпешына, Новасібірская вобласць — 8 кастрычніка 2019, Дніпро, Украіна) — украінскі скульптар. Заслужаны мастак Украіны.

Біяграфія

У 1947 годзе перабраўся ў Днепрапятроўск[1]. Скончыў у 1965 годзе Харкаўскі мастацкі інстытут (выкладчыкі М. Л. Рабінін[uk], В. В. Сізікаў).

Член Саюза мастакоў СССР з 1970 года[2].

Творчасць

Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Удзельнічаў у рэспубліканскіх выстаўках з 1965. Асноўныя творы: «Радзіма ў агні» (1964); «Нашы дзяды» (1966); «Мець» (1967); «Партрэт мастака» (1967) і іншыя[3]. У станковай скульптуры ён стварыў цэлую партрэтную галерэю выразных выяў сваіх сучаснікаў («Маці», «Ганнуся», «Настаўніца Н. Т. Гульцяева» і іншыя). Яго тэматычныя кампазіцыі вылучалися на абласных і рэспубліканскіх выстаўках паэтычнасцю вобразнай характарыстыкі і своеасаблівасцю пластычнай лексікі («Мантажнікі і сонца»", «Мацярынства», «Юнацтва», «Сорак першы год»)[4].

Барэльефы на фасадзе тэатра імя Шаўчэнкі

У Дніпры стварыў фантан «Муза» каля тэатра оперы і балета (1974), барэльефы і бронзавая скульптура на фасадзе тэатра імя Шаўчэнкі (1979), помнік воінам-афганцам «Выбух памяці» (1989), мемарыяльныя комплексы на Саборнай плошчы[ru], помнік загінулым воінам-афганцам, скульптура Льва ў парку Шаўчэнкі[ru], помнік навучэнцам тэхнікума чыгуначнага транспарту, якія загінулі пры абароне Днепрапятроўска, помнік «Фарсіраванне Дняпра»[1].

Капліца на Востраве слёз
Скульптура Льва ў парку Шаўчэнкі[ru]

Творы Юрыя Паўлава знаходзяцца і ў іншых буйных гарадах Украіны, а таксама ў Беларусі і Расіі[1]. Удзельнічаў разам з сям’ёй у стварэнні Востава слёз у Мінску (1991—1996), капліцы памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Магілёве (2001—2002; архітэктар У. В. Чаленка).

Сям’я

У шлюбе з Галінай Афанасьеўна мае сына Алега, мастака фарматара, і дачку Таццяну[1], мастачку-манументалісту. Таццяна выйшла замуж за мастака-манументаліста Мікалая Каралёва[5]

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Вадзіма Сідура Днепрапятроўскага гарадскога савета[1], узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР (1974), Заслужаны мастак Украіны[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Умер Юрий Павлов — скульптор, украсивший Днепр
  2. 1 2 Павлов Юрій Павлович
  3. Днепропетровский художник Павлов Юрий Павлович
  4. В Днепропетровске открывается выставка живописи и скульптуры трех поколений семьи Павловых-Королевых Архівавана 5 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Заслужаныя мастакі Украіны
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алтайскім краі
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага мастацкага інстытута
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Украіны
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Днепрапятроўскай вобласці