Во́льга Фё́дараўна Кавіці́дзі (укр.: Ольга Федорівна Ковітіді; нар. 7 мая 1962 года) — украінскі і расійскі палітык. Член Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі ад выканаўчай улады Рэспублікі Крым з 15 красавіка 2014 года[1].
Дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым з 26 сакавіка 2006 па 17 сакавіка 2014[2]. Намеснік Старшыні Савета міністраў Рэспублікі Крым з 18 сакавіка па 26 сакавіка 2014.
На расійскім тэлебачанні Кавіцідзі вядомая сваімі ўкраінафобнымі заявамі[3].
Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Старшыня Саюза юрыстаў Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Намеснік старшыні Саюза юрыстаў Украіны. Член Сусветнай Асацыяцыі юрыстаў, Сусветнага кангрэсу юрыстаў украінскага паходжання. Член Савета Сусветнага грэчаскага Міжпарламенцкага Саюза.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым склікання 2006—2010 гадоў.
З 2010 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым шостага склікання. У папярэднім складзе парламента Крыма ўваходзіла ў «Блок Куніцына» (фракцыя «Крым»).
З 2010 па люты 2014 года — член Партыі рэгіёнаў[4].
З 1980 года — лабарант НДС Сімферопальскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Фрунзэ. З 1980 па 1981 год — сакратар-машыністка гістарычнага факультэта Сімферопальскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Фрунзэ.
З 1981 года — сакратар-машыністка аптова-рознічнай канторы «Укрбудматэрыялы», г. Сімферопаль.
З 1981 па 1982 год — машыністка аддзела юстыцыі Крымскага аблвыканкама.
З 1983 па 1986 год — кур’ер, статыстык Сімферопальскага райкама УЛКСМ Украіны.
У 1986 годзе Вольга Кавіцідзі завочна скончыла Адэскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства», атрымала кваліфікацыю юрыста.
З 1986 па 1987 год — кіраўнік гуртка правазнаўства Дома піянераў Сімферопальскага раённага аддзела адукацыі.
З 1987 па 1995 год — адвакат Крымскай калегіі адвакатаў, г. Сімферопаль.
З 1995 па 1999 год — кіраўнік Крымскага юрыдычнага агенцтва «Інтэрнамікас», г. Сімферопаль.
З 1997 года — старшыня Саюза юрыстаў Аўтаномнай Рэспублікі Крым, намеснік старшыні Саюза юрыстаў Украіны.
З 1999 года — галоўны рэдактар юрыдычнага часопіса «Шалі Феміды».
З 2001 па 2006 год — дэкан Крымскага факультэта Нацыянальнай юрыдычнай акадэміі Украіны імя Яраслава Мудрага, г. Сімферопаль.
З 2006 по 2008 год — намеснік старшыні Севастопальскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.
З 2008 года — выканаўца абавязкаў начальніка, з кастрычніка 2008 года — начальнік Галоўнага кіраўніцтва юстыцыі Міністэрства юстыцыі Украіны ў г. Севастопалі. З кастрычніка 2013 года — памочнік міністра юстыцыі Украіны.
З 28 лютага па 17 сакавіка 2014 года — намеснік Старшыні Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым.
З 18 па 26 сакавіка 2014 года — намеснік Старшыні Савета міністраў Рэспублікі Крым.
З 15 красавіка 2014 года — сенатар ад выканаўчай улады Крыма.
20 верасня 2019 года пасля інаўгурацыі Сяргей Аксёнаў зноў прызначыў Кавіцідзі сенатарам ад выканаўчай улады Крыма на пяць гадоў.
Падчас расійскай інтервенцыі ў Крым стала калабарацыяністкай, супрацоўнічала з акупацыйнымі ўладамі.[3]
Кавіцідзі знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрапейскага саюза. Пракуратура Аўтаномнай Рэспублікі Крым, якая часова размешчана ў Херсоне, завяла справу супраць яе і падазрае ў дзяржаўнай здрадзе, у сувязі з чым яна абвешчаная ў вышук[11].
У эфіры расійскай праграмы «Час пакажа» на «Першым канале», Кавіцідзі, спасылаючыся на словы кіраўніка тэрарыстаў «ДНР» Аляксандра Захарчанкі, агучыла фейк пра тое, што ўкраінскія сілавікі на Данбасе «гвалтуюць дзяцей, заліваючы ім у похву пенабетон».[3]
«Мне запомнілася тое, пра што сказаў зараз Аляксандр Захарчанка. Калі мы абмяркоўвалі ўсё тое, што адбываецца цяпер на Данбасе, ён сказаў: "Вы ведаеце, такіх зверстваў мы не бачылі ніколі. Гэта нелюдзі". І прывёў прыклад таго, што вельмі шмат такіх выпадкаў, пра якія сёння проста страшна казаць. Згвалтаваная васьмігадовая дзяўчынка, якой у похву заліваецца пенабетон. Прывялі выпадкі, калі чатыры дзяўчынкі, літаральна ад 18 да 25 гадоў, у якіх на лбе выразалі "Кума сепаратыста", "Жонка сепаратыста", "Дачка сепаратыста". З разрэзанымі грудзьмі, іх спіна да спіны пасадзілі, дротам абвязалі і адправілі іх сваякам"» |