wd wp Пошук:

Войцех Шчэнсны

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Войцех Томаш Шчэнсны (польск.: Wojciech Tomasz Szczęsny; нар. 18 красавіка 1990, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Сын былога брамніка зборнай Польшчы, Мацея Шчэнснага.

Клубная кар’ера

З’яўляецца выхаванцам клуба «Агрыкола» з Варшавы. Але ў 15 гадоў так уразіў сабой трэнераў «Легіі», што яны дазволілі яму трэніравацца ў іх лагеры. У 2006 годзе Шчэнсны перайшоў у «Арсенал». З’яўляючыся спачатку па сутнасці чацвёртым галкіперам клуба ў сезоне 2011/12 здолеў стаць асноўным брамнікам.

Улетку 2014 года склад «Арсенала» папоўніў калумбійскі брамнік Давід Аспіна, які пазней выцесніў Шчэнснага з асновы. Пасля набыцця «кананірамі» ў чэрвені 2015 года вопытнага Петра Чэха, Шчэнсны ўжо не меў шанцаў на месца ў складзе. 29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Войцеха ў «Рому» на правах гадавой арэнды[3]. У складзе «Ромы» стаў асноўным брамнікам. Улетку 2016 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон.

У ліпені 2017 года перайшоў у «Ювентус»[4].

Міжнародная кар’ера

У верасні 2009 года трэнер галоўнай нацыянальнай зборнай Польшчы трымаў Войцеха на прыкмеце перад матчамі з Паўночнай Ірландыяй і Славеніяй. Аднак, з-за таго што ніхто з трох галкіпераў зборнай не выпаў з абоймы дэбют быў адкладзены. 18 лістапада 2009 года Войцех здзейсніў паўнавартасны дэбют у таварыскім матчы з Канадай, выйшаўшы на замену на 46 хвіліне, і абараніўшы браму затым «на нуль»; матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць палякаў.

Дасягненні

«Арсенал»:

«Ювентус»:

Зноскі

  1. Wojciech Szczesny // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wojciech Tomasz Szczesny // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. “Рома” подтвердила аренду Войцеха Щенсного. football.by
  4. «Ювентус» приобрел Шченсного за 12,2 млн евро. by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Футбалісты Польшчы
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэнтфард
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Ігракі зборнай Польшчы па футболе