wd wp Пошук:

Петр Чэх

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Петр Чэх (чэшск.: Petr Čech; праслухаць (i)); нар. 20 мая 1982, Пльзень, Чэхаславакія) — былы чэшскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2002—2016). Шырокую вядомасць атрымаў па выступам за «Чэлсі», у 2005 і 2007 гадах Чэх быў прызнаны найлепшым брамнікам Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Раней выступаў за «Хмел», «Спарту», «Рэн», апошнія гады правёў у «Арсенале».

Клубная кар’ера

«Вікторыя» Пльзень

Чэх пачынаў як паўабаронца за моладзевую каманду пльзенскай «Вікторыі», зрэдку гуляючы ў варотах. Зламаўшы сабе нагу ў 10 гадоў, ён выбраў пазіцыю брамніка.

«Хмел»

Дэбют Чэха на прафесійным узроўні адбыўся ў 17 гадоў за футбольны клуб «Хмел» (Блшаны) у 1999 годзе.

«Спарта»

Транcфер на суму 700 тысяч еўра дазволіў клубу «Спарта» набыць брамніка, які паставіў нацыянальны рэкорд: 855 хвілін без прапушчаных галоў.

«Рэн»

Пасля ўсяго аднаго сезона ў пражскай «Спарце» Чэх быў набыты французскім клубам «Рэн» за 5 млн еўра ў ліпені 2002 года. Дзякуючы выдатнай гульні чэшскага брамніка, каманда дасягнула паўфіналу Кубка Францыі і заняла 9-е месца ў вышэйшым дывізіёне ў сезоне 2003/04.

«Чэлсі»

У студзені 2004 года Петр Чэх пагадзіўся на летні пераход у «Чэлсі» за 10,3 млн еўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт.

Прыехаўшы ў «Чэлсі», Чэх не адразу стаў асноўным брамнікам, таму што ў клубе ўжо быў Карла Кудзічыні, які лічыўся найлепшым брамнікам Англійскай Прэм’ер-лігі. Аднак Карла Кудзічыні здзейсніў некалькі памылак падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, і Чэха паставілі ў створ брамы. У 2005 годзе Петр пабіў рэкорд Петэра Шмейхеля, не прапусціўшы ніводнага голу на працягу 11 гульняў і 35 хвілін (1025 хвілін).

Пасля атрымання цяжкай траўмы галавы (уціснуты пералом чэрапа), якую яму зрабіў ігрок «Рэдынга» Стывен Хант, кар’ера галкіпера знаходзілася пад пагрозай. Аднак Петр здолеў акрыяць ад пашкоджання раней пакладзенага тэрміна і працягнуў дэманстраваць выбітную гульню ў браме. У пазбяганне атрымання паўторнай траўмы галавы брамнік, аж да цяперашняга часу, выходзіць на поле ў спецыяльна вырабленым для яго ахоўным шлеме.

У сезоне 2014/15 Чэх страціў месца ў аснове, саступіўшы яго Цібо Куртуа, які вярнуўся з арэнды ў мадрыдскім «Атлетыка». Месца другога брамніка не задавальняла Чэха, але ў зімовае трансфернае акно 2014/15 ён застаўся ў «Чэлсі». У канцы сезона ж прадметную цікавасць да брамніка стаў праяўляць лонданскі «Арсенал».

«Арсенал»

Амаль увесь чэрвень 2015 года цягнуўся пераход Чэха з аднаго лонданскага клуба ў іншы. Нарэшце, 29 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб падпісанні кантракта з «Арсеналам»[4]. Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады, сума трансферу не была абвешчана, але ацэньваецца ў 10 млн фунтаў стэрлінгаў.

У канцы сезона 2018/19 Чэх абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона. У чэрвені 2019 года заняў пасаду тэхнічнага саветніка ў «Чэлсі»[5].

Дасягненні

«Чэлсі»:

«Арсенал»:

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. Petr Cech // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Petr Čech // FBref.com
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. «Арсенал» объявил о переходе Петра Чеха. football.by
  5. Чех стал техническим советником в «Челси». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пльзені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чэхіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Спарта Прага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Чэхіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Хмел Блшаны
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года