wd wp Пошук:

Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці

Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў гарадскім пасёлку Ветрына.

Гісторыя

20 мая 1952 года ў вёсцы Загаране Мехаўскага раёна была арганізавана школа механізацыі. Дырэктарам гэтай школы ў жніўні 1953 года быў прызначаны Пётр Філіпавіч Сапроненка. Першыя вучні навучаліся па дзвюх спецыяльнасцях: «Трактарыст-машыніст шырокага профілю» і «Электраманцёр сельскай электрыфікацыі і сувязі».

У 1954 годзе Загаранская школа была перайменавана ў вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13. У сакавіку 1954 года вучылішча была пераведзена з вёскі Загаране ў Полацк.

У 1963 годзе Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 13 было ператворана ў сельскае прафесійнае вучылішча № 13 горада Полацка. У 1968 годзе вучылішча было пераведзена ў гарадскі пасёлак Ветрына Полацкага раёна.

У 1973 годзе былі пабудаваны новы корпус вучылішча, інтэрнат і майстэрні.

З 1 верасня 1984 года Полацкае сельскае прафтэхвучылішча было ператворана ў Полацкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167. А ў 1989 годзе ўстанова адукацыі стала называцца «Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі».

У 2002 годзе на падставе загада Віцебскага аблвыканкама № 21 ад 11 сакавіка 2002 года Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 механізацыі сельскай гаспадаркі было перайменавана ў Полацкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 167 сельскагаспадарчай вытворчасці.

У лютым 2006 года ўстанова адукацыі стала звацца УА «Полацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

У ліцэі працуе 15 факультэтаў, 10 гурткоў. У ліцэі маюцца аўтатрактарны парк; 23 навучальныя кабінеты, 12 вучэбна-вытворчых майстэрняў, 2 камп’ютарныя кабінеты, актавая зала на 300 пасадачных месцаў, інтэрнат, сталовая, аўтадром, трактарадром. Спартыўная база ўключае спартыўную залу, трэнажорную залу, лёгкаатлетычны гарадок, пляцоўкі для баскетбола і гандбола. Маецца бібліятэка з чытальнай залай і кнігасховішчам. Маецца сад, цяпліца і вучэбная гаспадарка[1].

Былыя назвы

Зноскі

  1. Ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці Полацкі дзяржаўны прафесійны

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1952 год у Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ветрына
Катэгорыя·Ліцэі Беларусі