wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Грушэцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грушэцкі.

Васіль Фёдаравіч Грушэцкі (руск.: Василий Фёдорович Грушецкий) — стацкі саветнік у г. Магілёве, прафесар, настаўнік 1-й Варшаўскай рускай гімназіі, аўтар падручнікаў[1].

Біяграфія

Васіль Грушэцкi быў жанаты з дачкой польскага паўстанца. У 1850-х г. быў стацкім саветнікам у г. Магілёве.

У 1860-х гадах пераязджае ў Варшаву, дзе працуе настаўнікам 1-й Варшаўскай рускай гімназіі.

Дзеці

  1. Ніна — скончыла Магілёўскую жаночую гімназію ў 1889 г. Муж — Атрыганьеў Канстанцін, паручнік 162-га пяхотнага Ахалцыхскага палка, удзельнік руска-японскай вайны. Затым — палкоўнік, камандзір 106-га пяхотнага Уфімскага палка[2], памёр ад ран у нямецкім палоне ў сакавіку 1915 г. Дзеці ад шлюбу: Ася, Нона, Зоя, Георгій.
  2. Барыс — у спісе афіцэраў РІА на 1909 г. — капітан 162-га пяхотнага Ахалцыхскага палка. У перыяд 1910—1913 г. застрэліўся. Полк на той момант кватэраваў у Казані. Абставіны самагубства невядомы.
  3. Вадзім.
  4. Аляксей — па сканчэнні Магілёўскай мужчынскай гімназіі ў 1897 г. паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт. Сябра РСДРП. За актыўную рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны ў 1905 г. Пасля году зняволення, у 1907 г. адпушчаны пад паручыцельства мужа старэйшай сястры падпалкоўніка Атрыганьева К. П. Ад рэвалюцыйнай дзейнасці адышоў. Залічаны вольнапрызначаным у 162-й пяхотны Ахалцыхскі полк. Пасля скончыў Юр’еўскі (Дэрпцкі) універсітэт[3]. Адвакат. Жыў да 1922 г. ў Харкаве. Жонка — Янчэўская Марыя. З 1923 г. працаваў у Маскве па пратэкцыі былых таварышоў па партыі.
  5. Вера — ў шлюбе Нікіціна
  6. N

Падручнікі, выдадзеныя В. Грушэцкім

Зноскі

  1. 1 2 Теплов Грушецкие. Центр Генеалогических Исследований (20 лютага 2008). Праверана 26 кастрычніка 2010.
  2. Отрыганьев Константин Прокофьевич. Праверана 19 лістапада 2010.
  3. Теплов. памятные книжки и адрес-календари губерний. Праверана 19 лістапада 2010.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стацкія саветнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы