wd wp Пошук:

Глоўсевічы

Гло́ўсевічы[1] (трансліт.: Hloŭsievičy, руск.: Гловсевичи) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.

У 1940—1973 гадах цэнтр Глоўсевіцкага сельсавета.

Назва паходзіць ад прозвішча Глоўсевіч, хутчэй за ўсё, уладальнік вёскі.

Славутасці

Капліца ў імя свяціцеля Кірыла Туроўскага на могілках

Капліца ў імя свяціцеля Кірыла Туроўскага. Знаходзіцца на могілках, куды была перанесена ў 1960-я гады з цэнтра вёскі і пастаўлена на месцы разабранага драўлянага храма. Пабудавана ў пачатку 20 ст. Кампактнае зрубнае збудаванне пад 2-схільным дахам, завершаным над фасадам каркасным шатровым ліхтаром. Фасад вырашаны 2-слуповай лоджыяй. Будаўніцтва вясковага храма плануецца.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Слонімскага раёна
Катэгорыя·Дзеравянчыцкі сельсавет