wd wp Пошук:

Антон Кабак

Антон Кабак (нар. 1925) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Маладзечанскай вобласці, кіраўнік ільянскай групы арганізацыі «Чайка»[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1925 годзе ў в. Сачыўкі Вілейскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці). Пасля Другой сусветнай вайны ў 1946 г. паступіў на дзённае аддзяленне Ганцавіцкага педнавучылішча ў Пінскай вобласці.

У тым жа годзе далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Па заданні Цэнтра Беларускага Вызваленчага Руху (ЦБВР) быў упаўнаважаны заснаваць падпольную групу ў былым Ільянскім раёне Маладзечанскай вобласці.

У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. У выніку «Чайка» была выкрытая, бо з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь праз канспірацыйную памылку. Антон Кабак быў арыштаваны савецкімі спецслужбамі 7 лістапада 1947 г., засуджаны вайсковым трыбуналам войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску 21 лістапада 1947 г. на 10 гадоў зняволення ў канцлагерах і 3 гады пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у турмах Мінску і канцлагерах Сібіру.

Далейшы лёс не вядомы.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154804.html Біяграфія Антона Кабака

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чайка»