wd wp Пошук:

Васіль Піліпавіч Маргелаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маргелаў.

Васі́ль Пілі́павіч Марге́лаў (27 снежня 1908 (9 студзеня 1909 па новым стылі), Екацярынаслаў, Расійская імперыя — 4 сакавіка 1990, Масква) — савецкі военачальнік, камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі ў 1954—1959 і 1961—1979 гадах, Герой Савецкага Саюза (1944), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1975).

Аўтар і ініцыятар стварэння тэхнічных сродкаў ПДВ і метадаў прымянення частак і злучэнняў паветрана-дэсантных войскаў, многія з якіх ўвасабляюць сабой той вобраз ПДВ УС СССР і УС Расіі, які існуе ў цяперашні час. Сярод людзей, якія маюць дачыненне да гэтых войскаў, лічыцца дэсантнікам № 1.

Біяграфія

Юнацкія гады

В. Ф. Маркелаў (пасля Маргелаў) нарадзіўся 27 снежня 1908 г. (9 студзеня 1909 г. па новым стылі) у горадзе Екацярынаславе (цяпер Дніпро, Украіна), у сям’і выхадцаў з Беларусі. Па нацыянальнасці беларус[3]. Бацька — Піліп Іванавіч Маркелаў, рабочы-металург. (Прозвішча Маркелаў у Васіля Піліпавіча пасля было запісана як Маргелаў з-за памылкі ў партбілеце.)

У 1913 годзе сям’я Маргелавых вярнулася на радзіму Піліпа Іванавіча — у мястэчка Касцюковічы Клімавіцкага павета (Магілёўская губерня). Маці В. Ф. Маргелава, Агаф’я Сцяпанаўна, была родам з суседняга Бабруйскага павета. Па некаторых звестках, В. Ф. Маргелаў ў 1921 годзе скончыў царкоўна-прыходскую школу (ЦПШ). Падлеткам працаваў грузчыкам, цесляром. У тым жа годзе паступіў вучнем у гарбарную майстэрню, неўзабаве стаў памочнікам майстра. У 1923 годзе паступіў чорнарабочым ў мясцовы «Хлебапрадукт». Ёсць звесткі, што ён скончыў школу сельскай моладзі, і працаваў экспедытарам па дастаўцы паштовых адпраўленняў на лініі Касцюковічы — Хоцімск.

З 1924 года працаваў у Екацярынаславе на шахце імя М. І. Калініна чорнарабочым, затым канагонам.

У 1925 годзе накіраваны зноў у БССР, лесніком у леспрамгас. Працаваў у Касцюковічах, у 1927 годзе стаў старшынёй рабочага камітэта леспрамгаса, абраны ў мясцовы Савет.

Пачатак службы

У Чырвоную Армію прызваны ў 1928 годзе. Накіраваны вучыцца ў Аб’яднаную беларускую ваенную школу (АБВШ) імя ЦВК БССР у Мінску, залічаны ў групу снайпераў. З II-га курса — старшына кулямётнай роты. У красавіку 1931 з адзнакай скончыў Мінскае ваеннае вучылішча (былую АБВШ).

Пасля заканчэння вучылішча прызначаны камандзірам кулямётнага ўзвода палкавой школы 99-га стралковага палка 33-й Тэрытарыяльнай стралковай дывізіі (Магілёў). З 1933 года — камандзір узвода ў Мінскім ваенна-пяхотным вучылішчы ім. М. І. Калініна. У лютым 1934 года назначаны памочнікам камандзіра роты, у маі 1936 года — камандзірам кулямётнай роты. З 25 кастрычніка 1938 камандаваў 2-м батальёнам 23-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі ім. Дзяржынскага Беларускай Асаблівай ваеннай акругі. Узначальваў разведку 8-й стралковай дывізіі, будучы на пасадзе начальніка 2-га аддзялення штаба дывізіі.

Ваенныя гады

У гады савецка-фінскай вайны (1939—1940) камандаваў Асобным разведвальным лыжным батальёнам 596-га стралковага палка 122-й дывізіі. Падчас адной з аперацый узяў у палон афіцэраў шведскага Генеральнага штаба.

Пасля заканчэння савецка-фінскай вайны прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 596-га палка па страявой частцы. З кастрычніка 1940 года — камандзір 15-га асобнага дысцыплінарнага батальёна (15адысб). 19 чэрвеня 1941 г прызначаны камандзірам 3-га стралковага палка 1-й мотастралковай дывізіі (аснову палка склалі байцы 15адысб).

У Вялікую Айчынную вайну — камандзір 13-га Гвардзейскага стралковага палка, начальнік штаба і намеснік камандзіра 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі. З 1944 года — камандзір 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 3-га Украінскага фронту. Кіраваў дзеяннямі дывізіі пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Херсона, за што ў сакавіку 1944 года быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Пад яго камандаваннем 49-я гвардзейская стралковая дывізія ўдзельнічала ў вызваленні народаў Паўднёва-Усходняй Еўропы.

В. П. Маргелаў і курсанты 44-й вучэбнай дывізіі ПДВ, 2 жніўня 1977 года; Гайжунай, Літоўская ССР.

Памяць

Імем Васіля Піліпавіча Маргелава названа вуліца ў Віцебску.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Vasily Filippovich Margelov // TracesOfWar
  2. Генерал армии Маргелов Василий Филиппович // Десантура.ru
  3. Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.108

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (59):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (камандоры)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Кітайска-савецкая дружба»
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Катэгорыя·Постаці Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Генералы арміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Постаці Мінска
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Паветрана-дэсантныя войскі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «Брацтва па зброі»
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Адэсы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў», ГДР
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Тудара Владзімірэску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі аб’яднанай беларускай ваеннай школы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі