wd wp Пошук:

Васіль Пятровіч Сташэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сташэўскі. Васіль Пятровіч Сташэўскі (11 (23) сакавіка 1895, в. Свінка, цяпер в. Лугавая, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі драматург, перакладчык і празаік.

Біяграфія

У 1914 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1919—1920 гадах настаўнічаў. У шэрагах Чырвонай Арміі на польска-савецкай вайне.

У 1920—1921 гадах працаваў ваенкамам і загадчыкам аддзела асветы Магілянскага валаснога рэўкама, сакратар Нясвіжскага павятовага ваенкамата, загадчык беларускага пададзела Менскага павятовага аддзела народнай асветы. У 1923 годзе працаваў настаўнікам.

У 1924 годзе скончыў Менскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 года быў адказным сакратаром літаратурнага аб’яднання «Маладняк», з 1929 года — аб’яднання «Полымя». У 1928—1929 гадах у газеце «Савецкая Беларусь». Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.

Арыштаваны 4 лістапада 1936 года. Асуджаны 28 кастрычніка 1937 года да найвышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8 чэрвеня 1957 года.

Творчасць

Друкаваўся з 1923 года, першую п’есу «На другі дзень» апублікаваў у 1926 годзе. Аўтар больш чым 20 п’ес: «Бацька і сын» (1927), «Музыка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» (абедзве 1928), «Архангелы з крэсаў» (1929), «Віхор» (1930), «На варце» (1932), «На платформу» (1934), «Самсон і Людміла» (1936), «Мікола Гоман» (паст. 1936) і інш. Выдаў кнігі нарысаў «Гаворыць Асінстан…», «Па сонечным шляху», «Чырвоны сцяг» (усе 1930), «Койданаўская МТС» (1931), «Каласіцца зямля» (1932). Найлепшыя творы Васіля Сташэўскага вылучаюцца добрым веданнем жыцця, арыгінальным спалучэннем лірызму, тонкага гумару з публіцыстычнай скіраванасцю. На беларускую мову пераклаў аповесць Івана Мікітэнкі «Вуркаганы», п’есу Міраслава Ірчана «Сям’я шчотачнікаў», паасобныя творы Аляксандра Афінагенава, Аляксандра Карнейчука, Івана Качаргі, Івана Ле, Івана Сенчанкі і інш.

Сям’я

Жонка — Сташэўская Лідзія Пятроўна (нар. 2 кастрычніка 1908 года ў Мінску). Арыштаваная 5 лістапада 1937 года ў Менску, 28 кастрычніка асуджаная асаблівай нарадай НКУС як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў лагераў і этапаваная ў Карагандзінскі лагер НКУС Казахскай ССР. Вызваленая 6 лістапада 1945 года. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваная 24 ліпеня 1956 года[1].

Зноскі

  1. Маракоў У. Сташэўскі Васіль Пятровіч // Ахвяры і карнікі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Пакараныя смерцю пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы