wd wp Пошук:

Васіль Аляксандравіч Арцюх

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцюх.

Васі́ль Алякса́ндравіч Арцю́х (10 чэрвеня 1953, в. Малышэвічы Гродзенская вобласць — 4 лістапада 2017, Калінінград[1]) — савецкі і расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант, камандуючы берагавымі войскамі Балтыйскага флота ВМФ Расіі ў 2005—2008 гадах.

Біяграфія

Васіль Арцюх нарадзіўся 10 чэрвеня 1953 года ў вёсцы Малышэвічы Гродзенскай вобласці Беларускай ССР у сялянскай сям’і. Васіль быў дзявятым і апошнім дзіцём у сям’і, з дзяцінства марыў стаць ваеннаслужачым, хацеў служыць на падводнай лодцы, але не прайшоў медыцынскую камісію. Пасля школы Арцюх змог паступіць у Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, хоць дрэнна валодаў рускай мовай[2]. Сканчаў вучылішча ў званні старшага сяржанта, намесніка камандзіра ўзвода[3].

Пасля заканчэння вучылішча ў 1974 годзе Арцюх служыў у Германія, затым у Прыбалтыйскай, Далёкаўсходняй і Паўночна-Каўказскай ваенных акругах[2]. Ён пачынаў афіцэрскую службу з пасады камандзіра мотастралковага ўзвода, затым быў камандзірам роты, начальнікам штаба-намеснікам камандзіра батальёна, камандзірам батальёна[4]. У перапынках адвучыўся ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.

Завяршыўшы навучанне ў Акадэміі ў 1987 годзе[5], Арцюх быў прызначаны камандзірам мотастралковага палка ў 11-й асобнай гвардзейскай арміі, затым займаў пасады намесніка камандзіра дывізіі і армейскага корпуса, у 1997—1998 гадах — камандзіра мотастралковай дывізіі. У 2000 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ, пасля чаго служыў начальнікам штаба-першым намеснікам камандзіра корпуса ў Паўночна-Каўказскім ваеннай акрузе. Затым быў начальнікам штаба-першым намеснікам камандуючага арміяй у ПКВА[5].

У студзені 2002 года Арцюх быў прызначаны на Балтыйскі флот, служыў на пасадзе начальніка штаба-першага намесніка камандуючага берагавымі войскамі. 3 чэрвеня 2005 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі генерал-маёр Арцюх быў прызначаны камандуючым берагавымі войскамі-намеснікам камандуючага Балтыйскім флотам па берагавых войсках[4]. У 2006 годзе Арцюху было прысвоена званне генерал-лейтэнант, 14 мая 2007 года Указам Прэзідэнта Расіі прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ваенны спецыяліст Расійскай Федэрацыі». У 2008 годзе ён быў звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл[6].

Пасля выхаду на пенсію Васіль Арцюх застаўся ў Калінінградзе, перайшоў на федэральную дзяржаўную грамадзянскую службу, працаваў інспектарам у Калінінградскім ваенкамаце[2]. У сакавіку 2012 года ён заняў пасаду віцэ-прэзідэнта Балтыйскай асацыяцыі рэгіянальных будаўнікоў( БАРС), у ліпені 2012 года абраны прэзідэнтам НП СРО «БАРС энергааўдыт»[6].

Зноскі

  1. Выпускники и п/состав ТВОКУ. Фамилии на “А”
  2. 1 2 3 Вылегжанина, Ульяна. Сыграй нам песню, генерал!(нявызн.). Российская газета (24 снежня 2014). Праверана 23 красавіка 2015.
  3. Генерал-лейтенант В.А. Артюх: Главное — не бояться трудностей(нявызн.) (недаступная спасылка). Янтарный Остров (8 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 23 красавіка 2015.
  4. 1 2 Новым замкомандующего Балтфлотом по береговым войскам назначен Василий Артюх(нявызн.). ИА REGNUM (6 чэрвеня 2005). Праверана 23 красавіка 2015.
  5. 1 2 Щеголев, Константин Александрович. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. — АСТ, 2010. — ISBN 978-5-17-066482-5.
  6. 1 2 Артюх Василий Александрович(нявызн.). Центр военно-политических исследований. Праверана 23 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Памерлі ў Калінінградзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя ваенныя спецыялісты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ