wd wp Пошук:

Васілька Святаславіч

Васілька Святаславіч (1080-я — пачатак 1144) — князь полацкі (1132 — пачатак 1144).

Біяграфія

Сын Святаслава Усяславіча і, паводле Васкрасенскага летапісу, унук кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Напэўна, праз такое паходжанне дзеці Святаслава, прынамсі Васілька, Прадслава і Градзіслава — не былі высланы кіеўскім князем Мсціславам у Візантыю разам з бацькам і іншымі полацкімі князямі ў 1129 годзе. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1132 годзе палачане выгналі з Полацка Святаполка Мсціславіча і Васілька сеў на дзедавым стальцы[1].

Паводле пскоўскага летапісца, у 1138 годзе полацкі князь Васілька сустрэў князя Усевалада Мсціславіча, які ехаў паўз Полацк на княжанне ў Пскоў, дабром праводзіў яго, князі цалавалі крыж не ўспамінаць ранейшага зла, зробленага кіеўскім князем Мсціславам роду полацкіх князёў. На думку Л. Аляксеева, гэтым Васілька праявіў сваю антынаўгародскую пазіцыю, бо перад тым наўгародцы выгналі Усевалада. На думку Рукавішнікава, значэнне сустрэчы было большым, яна заклала аснову адносін нашчадкаў Васількавічаў са смаленскімі нашчадкамі Мсціслава — Расціславічамі.[2]

Пры гэтым Васілька ўлічваў і іншую групоўку рускіх князёў, у 1143 годзе выдаў дачку Марыю за аднаго з Ольгавічаў — Святаслава Усеваладавіча. Тым жа часам, яшчэ адзін Мсціславіч — пераяслаўскі князь Ізяслаў Мсціславіч — у 1144 годзе выдаў сваю дачку за старэйшага стрыечнага брата і суперніка Васількі — Рагвалода Барысавіча. Напэўна, неўзабаве Васілька памёр, а Рагвалод-Васіль заняў полацкі сталец.[2]

Нашчадкі

Радавод

Зноскі

  1. БС, 1982, с. 104
  2. 1 2 Богданов, Рукавишников, 2002, с. 21

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Ізяславічы Полацкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Князі полацкія