wd wp Пошук:

Святаполк Мсціславіч

Святапо́лк Мсцісла́віч[1] (?—1154) — князь уладзіміра-валынскі, сын Мсціслава Вялікага.

Біяграфія

Сын кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча. З 1132 года княжыў у Полацку пасля брата Ізяслава, які перайшоў у Пераяслаў. Аднак палачане прагналі яго, заявіўшы «лншается нас», і абралі князем Васільку Святаславіча. З 1138 года пасля смерці старэйшага брата Усевалада Святаполк Мсціславіч княжыў у Пскове. У 1140 годзе атрымаў ад кіеўскага князя Усевалада Ольгавіча Берасце, а ў 1142 годзе перайшоў княжыць у Ноўгарад. У 1148 годзе атрымаў ад кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча Уладзіміра-Валынскае княства, якім валодаў да смерці.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Князі пскоўскія
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1154 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1110-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Манамахавічы
Катэгорыя·Князі валынскія
Катэгорыя·Князі наўгародскія
Катэгорыя·Князі полацкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак