wd wp Пошук:

Усяслаў Васількавіч

Усяслаў Васількавіч (пасля 1101 — пасля 1180) — князь полацкі (11621167, 1167 — пасля 1180)[1].

Біяграфія

Сын полацкага князя Васількі Святаславіча. Магчыма, упершыню згадваецца як “Усяслаў з Полацка” сярод удзельнікаў паходу на Ушчыж[2], полацкім князём тады быў Рагвалод Барысавіч, напэўна, Усяслаў браў удзел у паходзе з яго згоды і з полацкімі сіламі. Ёсць думка, што да 1162 года княжыў у Віцебску[1][2]. Заняў полацкі сталец ў 1162 годзе пасля паразы Рагвалода Барысавіча ад менскага князя Валадара Глебавіча[1], пасля цяжкіх страт палачан Рагвалод не вярнуўся ў Полацк, а пайшоў княжыць у Друцк. Палачане заклікалі на сталец Усяслава, які валадарыў пры падтрымцы смаленскіх князёў і не ладзіў з менскімі Глебавічамі.

У 1167 годзе менскі князь Валадар, з войскам дзе было шмат літоўцаў, выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог у бітве і заняў полацкі сталец, заключыў з вечам умовы і замацаваў крыжацалаваннем[1]. Затым накіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але даведаўшыся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь Раман Расціславіч, вярнуўся ў Менск. Васілька зноў заняў полацкі сталец[1].

У 1175 годзе будучы полацкім князям таксама неяк кантраляваў Віцебск, пры гэтым захоўваў даўнюю сувязь са смаленскімі князямі, бо сватоў па дачку “Усяслава Віцебскага” уладзімірскі князь Яраполк Расціславіч паслаў “к Смоленьску”.

У 1178/1179 годзе ноўгарадскі князь Мсціслаў Расціславіч пайшоў на Полацк, але старэйшы брат, смаленскі князь Раман Расціславіч, папярэдзіўшы яго пра гэтага паслаў смаленскае войска на чале з сваім сынам Мсціславам на дапамогу палачанам. Такім чынам, паход наўгародцаў не адбыўся, але, мусіць, гэты выпадак абвастрыў полацка-смаленскія адносіны, што выявілася наступнымі гадамі.

Усяслаў Васількавіч апошні раз успамінаецца пад 1180 годам[1], калі разам з іншымі князямі выступіў супраць смаленскіх князёў, сваіх былых патронаў, у паход пад Друцк на баку чарнігаўскіх Ольгавічаў.

Мусіць, неўзабаве па 1180 годзе Усяслаў памёр.

Некаторыя даследчыкі атаясняюць Усяслава Васількавіча са згаданым пад 1186 годам “Усяславам з Друцка”[2].

Сям’я

Быў жанаты з дачкой смаленскага князя Расціслава Мсціславіча, прынамсі ў 1178/1179 годзе Іпацеўскі летапіс называе яго “зяцем” (т.б. мужам сястры) Рамана і Мсціслава Расціславічаў.

Меў прынамсі адну дачку, якая 11.2.1175 года выйшла замуж за ўладзімірскага князя Яраполка Расціславіча.

Радавод Ізяславічаў

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Всеслав Василькович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 129. — 737 с.
  2. 1 2 3 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2.: Усвея—Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн.2. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Ізяславічы Полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Князі віцебскія
Катэгорыя·Князі полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы