wd wp Пошук:

Вастракільніца чарнеючая

Вастракі́льніца чарнеючая[3][4] (Lembotropis nigricans) — від кветкавых раслін з роду Вастракільніца (Lembotropis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Моцна галінасты ад асновы куст вышынёй 50—80[4] см. Галінкі прамыя, узыходныя, зрэдку валасістыя, з тонкімі жалабкамі. Лісце чаргаванае, трайчастае, на чаранках, з непрыкметнымі прылісткамі. Лісцікі эліпсоіднай формы, голыя і цёмна-зялёныя зверху, апушаныя і святлейшыя знізу. Кветкі з пяццю[5] пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, з прыемным пахам, па 10—25[4] у коласападобных суквеццях. Плод — струк лінейна-ланцэтнай формы, укрыты прыціснутымі валаскамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Расце ў хваёвых лясах і хмызняках. Цвіце ў чэрвеніжніўні.

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Острокильница чернеющая — Lembotropis nigricans: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі