wd wp Пошук:

Вардар

Вардар (макед.: Вардар, грэч.: Αξιός, Axios, лац.: Axius) — самая доўгая рака ў Паўночнай Македоніі і адна з асноўных рэк Грэцыі. Даўжыня — 388 км, плошча басейна — каля 25,400 км².

Пачынаецца і цячэ пераважна ў гарах Паўночнай Македоніі, нізоўі — на Саланікскай нізіне, упадае ў заліў Тэрмаікос Эгейскага мора.

Рака бярэ выток у селішча Вруток, за некалькі кіламетраў на поўнач ад Госцівара ў Паўночнай Македоніі, цячэ праз Госцівар, Скоп’е і Велес, перасякае мяжу з Грэцыяй каля горада Геўгелія, цячэ праз Палікастра, Аксіёпаліс.

Паводкі ў асенне-зімовы перыяд і вясною. Сярэдні расход вады 151 м³/с. Суднаходная. Выкарыстоўваецца пераважна на арашэнне.

Прытокі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Басейн Эгейскага мора ў Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Грэцыі