wd wp Пошук:

Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бонч-Асмалоўскі.

Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская (дзявочае: Вахоўская; 1855, в. Качулава, Ціраспальскі павет, Херсонская губерня[2] — 1929, г. Масква), грамадска-палітычны дзеяч, публіцыстка, мемуарыстка[3], рэвалюцыянерка, народніца.

Біяграфія

Сям’я і маладосць

Нарадзілася ў сям’і начальніка земскага аддзела, кіраўніком спраў Падольскага губернскага праўлення і спраў губернскіх устаноў: «Камітэта грамадскага здароўя», «Асаблівай прысутнасці Падольскага губернскага камітэта аб земскіх павіннасцях» і «Падольскай губернскай камісіі народнага харчавання», надворнага дарадцы Яна-Непамуцэна-Мікалая/Івана Мартынавіча Вахоўскага (1819 р.), з патомных дваран Валынскай губерні, і Марыі Ягораўны, народжанай Качулавой (1829—1860).

Яшчэ падчас вучобы ў гімназіі ў Камянец-Падольску далучылася да рэвалюцыйнай дзейнасці. Гімназію скончыла ў 1850 годзе.

У 1872 выехала ў Швейцарыю, дзе паступіла на філасофскі факультэт Цюрыхскага ўніверсітэта[2]. Там падтрымлівала зносіны з М. А. Бакуніным, уступіла ў бакунінскі гурток М. Сажына(руск.) бел.[2], наведвала гурток П. Лаўрова[3]. У Расію вярнулася пасля выкліку 3 чэрвеня 1873 года Расійскім урадам[3].

Палітычная дзейнасць

Па вяртанні ў Пецярбург займалася распаўсюджваннем нелегальнай літаратуры і прапагандай сярод працоўных. Удзельніца пецярбургскага гуртка Ф. Н. Лермантава(руск.) бел.. Актыўны ўдзельнік арганізацыі «Чорны перадзел», падтрымлівала сувязі з кіраўніцтвам «Народнай волі». Мела сяброўскія адносіны з С. Л. Пяроўскай(руск.) бел., А. І. Жалябавым(руск.) бел., В. М. Фігнер(руск.) бел., К. К. Брэшка-Брашкоўскай. У гэтыя ж гады Варвара Іванаўна пазнаёмілася з С. П. Кавалікам; пазней сярэдні сын Радзівон ажаніўся з дачкой Каваліка, Марыей[2].

Арыштоўвалася ў пачатку 1874 і 1875 гадах. Пасля 3-гадовага турэмнага зняволення асуджаная Асобай Прысутнасцю Кіраўнічага Сената 23 студзеня 1878 года да трох гадоў турэмнага зняволення па «працэсу 193-х»(руск.) бел. (судовы працэс над удзельнікамі «хаджэння ў народ», па якому было арыштавана каля 4 тысяч чалавек)[2]. Ва ўзросце 23-х гадоў адседзела каля 3-х гадоў у адзіночцы.

Па хадайніцтве бацькі была перададзена яму на парукі. Каб вызваліцца з-пад нагляду паліцыі, узяла фіктыўны (першапачаткова) шлюб з А. Бонч-Асмалоўскім[2], пасялілася ў маёнтку Блонь Ігуменскага павета. Далейшае жыццё Варвара Іванаўна разам з членамі сваёй сям’і прысвяціла народніцкай дзейнасці.

У пачатку 1882 выехала ў Адэсу[3]. Арыштавана ў сакавіку 1882 пры выкананні даручэння члена выканкама «Народнай волі» В. М. Фігнер[2], з восені 1882 жыла ў Блоні пад наглядам паліцыі. У сярэдзіне 1880-х г. разам з мужам арганізавала ў Блоні асяродак рэвалюцыйнай прапаганды, стварыла бібліятэку нелегальнай літаратуры, пры ўдзеле А. Я. Багдановіча, разам з мужам арганізавала у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі[2][4].

Арыштавана ў красавіку 1908, у лютым 1910 разам з мужам аддадзена пад суд[3]. Разам з мужам і сынамі праходзіла па справе «Аб Блонскім сялянскім саюзе». Прыгаворана да 8-месячнага зняволення[3].

Пазней развяліся з мужам.

Апошні год жыцця правяла ў Доме ветэранаў рэвалюцыі ў Маскве. Пакінула ўспаміны[2][3].

Пахавана на Навадзевічых могілках.

Дзеці

Іван Анатольевіч — самы старэйшы сын — памёр у 1969-м, пражыўшы 88 гадоў.

Сын Радзівон, эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ГПУ БССР разам з Гаўрыілам Гарэцкім. Працаваў на будаўніцтве Беламорканала. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны.

Сын Глеб, археолаг, рэпрэсаваны ў 1934 годзе. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад Ленінград. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней.

Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года ў час блакады ад голаду.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 сакавіка 2022.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Ваховская Варвара Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 106. — 737 с.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  4. Чёрный передел в Блони. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падольскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Блоні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ціраспальскім павеце
Катэгорыя·Бонч-Асмалоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мемуарысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэскай вобласці
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных