wd wp Пошук:

Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская

Кацярына Канстанцінаўна БРЭШКА-БРАШКОЎСКАЯ (дзявочае: Вярыга; 21 студзеня (3 лютага) 1844, Чарнігаўская губерня — 12 верасня 1934, Чэхаславакія) — публіцыстка, мемуарыстка, рэвалюцыянерка-народнiца. Адна са стваральнікаў «Кіеўскай камуны» — групы ўдзельнікаў «хаджэння ў народ».

Біяграфія

У маёнтку Гараны Полацкага павета (цяпер Полацкі раён), што належаў стрыечнай сястры І. Вярыга (Філіп), арганізавала пункт збору прапагандыстаў і іх падрыхтоўкі да «хаджэння ў народ». У вер. 1874 арыштавана ў Падольскай губ. Пасля 3-гадовага зняволення ў турме на «працэсе 193-х» асуджана на 5 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбывала ў Забайкаллі, адкуль беспаспяхова спрабавала ўцячы. У 1896 вызвалена па амністыі. У канцы 1890-х г. жыла ў Мінску. Арганізавала перапраўку з-за мяжы нелегальнай літаратуры. Разам з А. В. Бонч-Асмалоўскім удзельнічала ў стварэнні Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, у 1898 — 99 гадах некалькi месяцаў жыла у ягоным маёнтку Блонь[4]. У 1903 эмігрыравала ў Швейцарыю. У 1905 вярнулася ў Расію, была адным з лідараў правага крыла эсэраў. У рэвалюцыйным руху стала вядома як «бабуля рускай рэвалюцыі». Арыштавана ў 1907, пасля 2-гадовага зняволення саслана ў Сібір. Вызвалена Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Падтрымлівала Часовы ўрад. Непрыхільна сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 эмігрыравала ў ЗША. У 1924 пераехала ў Чэхаславакію, дзе і памерла.

Зноскі

  1. Catherine Breshkovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Catherine Breshkovsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Чёрный передел в Блони.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Мемуарысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Невельскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Народнікі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Мемуарысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Постаці Блоні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі