wd wp Пошук:

Беламорска-Балтыйскі канал

Беламорска-Балтыйскі канал (скарочана Беламорканал, ББК, да 1961 г. - Беламорска-Балтыйскі канал імя Сталіна) — канал, які злучае Белае мора з Анежскім возерам і які мае выхад у Балтыйскае мора і да Волга-Балтыйскага воднага шляху.

Пабудаваны паміж 1931 і 1933 гадамі ў рэкордна кароткі тэрмін. Адкрыты 2 жніўня 1933 г.. У будаўніцтве ўдзельнічалі зняволеныя ГУЛАГу. Гэта была адна са значных будоўляў першай пяцігодкі і першае ў СССР цалкам лагернае будаўніцтва.

Агульная працягласць канала - 227 кіламетраў. Уключае 19 шлюзаў. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1983 годзе. Лічыцца гонарам першай пяцігодкі (1929-1932), але да ліку «Вялікіх будоўляў камунізму» не адносіцца.

Вядомыя беларусы - ахвяры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каналы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Каналы Расіі
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Сталіна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каналы паводле алфавіта