wd wp Пошук:

Валянцін Пятровіч Шаеў

Валянці́н Пятровіч Ша́еў (22 кастрычніка 1964, Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1964 года ў Глыбокім Віцебскай вобласці.

У 1984 годзе скончыў Віцебскі тэхнікум электрасувязі па спецыяльнасці «Тэхнік сувязі», у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1991 па 1998 год праходзіў службу ў органах пракуратуры на следчых пасадах.

З 1998 па 2003 год — пракурор Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

З 2003 па 2006 год — пракурор Віцебскага раёна.

З 2006 па 2009 год — начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па нагляду за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры.

З 2009 па 2012 год — пракурор Гомельскай вобласці.

Са студзеня па лістапад 2012 года быў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 16 лістапада 2012 года — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2].

4 лістапада 2015 года ўказам Прэзідэнта № 451 быў звольнены ў запас па згодзе бакоў.[3]

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта РБ 512 ад 16.11.2012 «Аб прызначэнні В. П. Шаева Старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь»
  2. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Лукашэнка вызваліў Шаева ад пасады старшыні Следчага камітэта(руск.)  (недаступная спасылка). http://www.tut.by/+(4 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2015.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2012 года № 571 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені»(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбокім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь