wd wp Пошук:

Вальдэмар Віктаравіч Раманенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманенка. Вальдэмар Віктаравіч Рамане́нка[2] (14 сакавіка 1937 — 15 студзеня 2021[3]) — вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1991[3]).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Цімкавічы (сучасны аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў у Цімкавічах сярэднюю школу[3] і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. Інстытут скончыў у 1960 годзе. У 1960—1964 гадах працаваў тэрапеўтам у Капыльскай раённай бальніцы[3]. У 1964—1967 гадах вучыўся ў аспірантуры пры кафедры тэрапіі № 1 Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1967 годзе невялікі час працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце асістэнтам кафедры факультэцкай тэрапіі. У 1967—1968 гадах у Мінскай абласной клінічнай бальніцы (урач-тэрапеўт), у 1968—1969 гадах — старшы выкладчык кафедры грамадзянскай абароны Мінскага педагагічнага інстытута[3]. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1968 годзе.

З 1969 года В. В. Раманенка кіраваў тэрапеўтычным аддзяленнем Беларускай навукова-даследчай лабараторыі экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы, у 1974—1980 гадах — адначасова намеснік дырэктара па навуковай рабоце навукова-даследчага інстытута, створанага на базе лабараторыі, у 1980—1981 гадах — старшы навуковы супрацоўнік арганізацыйна-метадычнага аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута экспертызы працаздольнасці і аховы працы інвалідаў[3].

З 1981 года В. В. Раманенка ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). Тут ён у 1981—1988 гадах займаў пасаду асістэнта кафедры неадкладнай тэрапіі, з 1989 па май 2003 года — загадчык кафедры № 3 па падрыхтоўцы ўрачоў-інтэрнаў (пазней — кафедра клінічнай фармакалогіі і тэрапіі), з 2003 года па чэрвень 2014 года — прафесар кафедры[3].

Памёр В. В. Раманенка 15 студзеня 2021 года[3].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 160 апублікаваных прац, 5 вучэбных дапаможнікаў і манаграфій[3]. Навуковыя працы па механізмах рэадаптацыі кардыярэспіраторнай сістэмы і прагназаванні вынікаў хірургічнага лячэння хворых з набытымі заганамі сэрца, па эпідэміялогіі, структуры і падставах інваліднасці пры ўнутраных хваробах, па механізмах медыка-сацыяльнай рэабілітацыі.

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды и званні

Зноскі

  1. https://belmapo.by/voldemar-viktorovich-romanenko.-nekrolog.html
  2. БелЭн, 2001
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Вольдемар Викторович Романенко. Некролог(руск.)  // Сайт БелМАПА

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Тэрапеўты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цімкавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровымі граматамі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак