wd wp Пошук:

Віктар Кліменцьевіч Кухта

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кухта. Віктар Кліменцьевіч Кухта (нар. 11 студзеня 1937, вёска Порса, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі біяхімік. Доктар медыцынскіх навук. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў у 1960 годзе лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1964 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму: «Вывучэнне біяхімічных змяненняў у сістэме высокамалекулярных вугляводна-бялковых злучэнняў пры раку страўнікава-кішачнага тракту».

У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму: «Некаторыя метабалічныя механізмы кампенсацыі кровазвароту пры хірургічным лячэнні мітральнага стэнозу».

У 1979 годзе прысвоена вучонае званне прафесара. З 1974 па 2002 года загадваў кафедрай біялагічнай хіміі МДМІ (БДМУ), а з верасня 2002 гады працуе прафесарам кафедры.

З’яўляецца аўтарам і сааўтарам 3 манаграфій і 2 падручнікаў для студэнтаў-медыкаў, 215 навуковых прац. У якасці навуковага кіраўніка і кансультанта падрыхтаваў 3 дактароў і 18 кандыдатаў навук. У 1999 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

За шматгадовую навукова-метадычную і арганізатарскую працу па падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/11/2538/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Загадчыкі кафедраў БДМУ
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Біяхімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ