wd wp Пошук:

Валерый Міхайлавіч Дзідзюля

Вале́рый Міха́йлавіч Дзідзю́ля (нар. 24 студзеня 1969, Гродна) — беларускі гітарыст і кампазітар, сольны выканаўца. Выконвае фолк-музыку і музыку ў жанры фламенка. Лідар гурту «ДиДюЛя».[1]

Біяграфія

Першую гітару Валерый атрымаў у пяць гадоў у падарунак ад сваёй маці. З гэтага моманту ён пачаў «эксперыментаваць з гукам і гітарай»: ставіў на гітару гуказдымальнік, датчык, падлучаў прыладу да самаробнага ўзмацняльніка. Разам з сябрамі наведваў канцэрты, назіраў як гуляюць на вяселлях. Пазней быў прыняты ў якасці трэцяга гітарыста ў вакальна-інструментальны ансамбль «Алые Зори» пад кіраўніцтвам Мікалая Хітрыка. Канцэрты праводзіліся ў розных гарадох, калгасах і саўгасах, а пазней у кааператыўным рэстаране.

Пасля развалу ансамбля Дзідзюля заняўся гукарэжысёрскай працай у гродзенскім ансамблі песні, музыкі і танца «Белыя Росы», дзе выконвалася, спявалася і танчылася розная музыка, у асноўным беларускія, польскія, украінскія, цыганскія народныя танцы. У складзе гэтага калектыву Дзідзюля ўпершыню пабываў з гастролямі ў Еўропе — у Іспаніі, Італіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Германіі.[2] У Іспаніі ён пазнаёміўся са стылем фламенка — іспанскім традыцыйным музычна-танцавальным стылем.

Праз некаторы час Валерый даведаўся аб конкурсе маладых выканаўцаў на беларускім тэлебачанні і вырашыў паспрабаваць. На конкурс ён прыехаў з Дзімам Куракулавым. Пройдучы адборачны тур яны былі запрошаныя на здымкі. Сыграўшы некалькі музычных кампазіцый, Валерый прайшоў і наступны тур і патрапіў на гала-канцэрт. Ужо там ён пазнаёміўся з прафесійнымі рэжысёрамі, рэдактарамі, яны дапамагалі, дзяліліся ўласным досведам. Вялікую ролю на конкурсе для Валерыя сыграў Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар.

Валерый Дзідзюля з’яўляецца прадзюсарам класічнага гітарыста Дзяніса Асімовіча, які страціў зрок у раннім узросце.

Группа ДиДюЛя

У 2002 годзе ДиДюЛя сабраў групу музыкаў і пачаў гастролі па Расіі [3] і ЗША.[4]

У склад групы ДиДюЛя ўваходзяць: перкусіяністы (Міхаіл Друмберг і Андрэй Атабекаў), клавішныя (Хайбула Магамедаў), бас (Філіп Барадзін) і духавыя інструменты (Valery Skladanny and Ramil Mulikov).[2]

Прыватнае жыццё

У 2020 годзе Валерый развёўся з Яўгеніяй Дзідзюляй, якая заявіла, што прычынай разводу стаў хатні гвалт з боку мужа[5].

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Канцэртныя альбомы і відэазапісы

Зноскі

  1. Якубовская, Анжела Интервью с музыкантом, композитором, уникальным гитаристом ДиДюЛей(нявызн.). Правда.Ру (29 мая 2013).
  2. 1 2 Биография Валерий ДиДюЛя(нявызн.). www.peoples.ru.
  3. The concert of Belarus guitarist Valery Didula was sold out in Penza(англ.) . penzanews.ru..
  4. – Russian Guitar Virtuoso to Perform in New York(нявызн.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2020. Праверана 2 кастрычніка 2020.
  5. Жонка Дзідзюлі падае на развод з-за хатняга гвалту(нявызн.). Інтэрмедыя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі