У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грамыка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валерый Грамыка (нар. 23 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», улетку 2014 года пачаў выступаць за дубль. Хутка замацаваўся ў рэзервовым складзе, і ўжо ў міжсезонні 2014/15 трэніраваўся разам з асноўнай камандай, ездзіў у яе складзе на турэцкія перадсезонныя зборы. 11 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча супраць мінскага «Дынама» (0:3).
У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, переважна выходзячы на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім завяршыў разгром мікашэвіцкага «Граніта» (5:0). У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў стартавым складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, толькі ў чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы.
У лютым 2018 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Пачынаў сезон 2018 у дублі салігорскага клуба, з ліпеня стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, пераважна выхадзіў на замену, часам з’яўляючыся ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2019 ужо стаў адным з асноўных ігракоў салігорцаў. У ліпені 2019 года з-за адмовы падаўжаць кантракт з клубам быў адхілены ад асноўнага складу і да канца года трэніраваўся індывідуальна, не выходзячы на поле.
У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з тульскім «Арсеналам»[5]. У складзе клуба пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў барысаўскі БАТЭ[6]. Ліпень і жнівень прапусціў з-за траўмы, з верасня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўскай каманды. У лістападзе 2021 года стала вядома, што паўабаронца па заканчэнні арэнды вяртаецца ў «Арсенал»[7].
У лютым 2022 года на правах свабоднага агента падпісаў паўнавартасны кантракт з БАТЭ[8].
Увосень 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, забіў гол у браму Сан-Марына.
15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.
8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першыя 57 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:2).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Мінск | ![]() | 16 | 1 |
2015 | Д1 | Мінск | ![]() | 19 | 1 |
2016 | Д1 | Мінск | ![]() | 23 | 0 |
2017 | Д1 | Мінск | ![]() | 23 | 3 |
2018 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 9 | 0 |
2019 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 10 | 4 |
2019/20 (2) | Д1 | Арсенал | ![]() | 3 | 0 |
2020/21 | Д1 | Арсенал | ![]() | 16 | 0 |
2021 (2) | Д1 | БАТЭ | ![]() | 8 | 2 |
2022 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 29 | 5 |