wd wp Пошук:

Вадзім Францавіч Гігін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гігін.

Вадзі́м Фра́нцавіч Гі́гін (нар. 21 кастрычніка 1977, Мінск) — беларускі гісторык і публіцыст. Кандыдат гістарычных навук (2003). Прыхільнік ідэалогіі заходнерусізму, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 года ў Мінску, скончыў мінскую школу № 211. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ, дзе ў 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы ў Беларусі (1917—1925 гг.)» (кіраўнік — Мікалай Сташкевіч).

Выбіраўся сакратаром Мінскага гарадскога камітэта БРСМ, з 2006 года — ягоны кіраўнік. З 2008 па 2016 гады галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», які выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта. У 2016—2021 гадах быў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. У верасні 2021 года абраны старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства „Веды“»[1].

Навуковая дзейнасць

З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Выкладаў у Акадэміі МУС, Камандна-інжынерным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання. Стваральнік шэрагу тэлевізійных праграм, фільмаў. Выступае як публіцыст[2]. Вядомы як прыхільнік заходнерусізму.

Узнагароды

Санкцыі ЕС

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[4]. Галоўны рэдактар «Беларускай думкі» ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы адным з самых уплывовых дзеячаў на ніве прапаганды ў Беларусі, які падтрымаў і апраўдаў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі[5].

Зноскі

  1. Nashaniva.com
  2. Гигин В. Ф. (нявызн.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2021 г. № 351 «Аб узнагароджанні»
  4. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  5. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012

Публікацыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Гісторыкі Беларусі
Выкладчыкі БДУ
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Нарадзіліся ў Мінску
Прапагандысты Беларусі
Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Нарадзіліся 21 кастрычніка
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 1977 годзе
Вучоныя паводле алфавіта
Заходнерусізм
Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Кандыдаты гістарычных навук
Дэканы БДУ