У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Торндайк.
Эдвард Лі Торндайк (англ.: Edward Lee Thorndike; 31 жніўня 1874, Уільямсберг, штат Масачусетс, ЗША — 9 жніўня 1949) — амерыканскі псіхолаг.
Працаваў амаль усю сваю кар’еру ў Педагагічным каледжы Калумбійскага ўніверсітэта. Яго даследаванні паводзін жывёл і навучальнага працэсу ўвасобіліся ў тэорыі тыорыі канектыянізму і дапамаглі ўсталяваць навуковую аснову для сучаснай псіхалогіі адукацыі. Яшчэ ён працаваў над вырашэннем некаторых прыкладных праблем, такіх як тэставанне і экзаменаванне працаўнікоў. Ён быў сябрам праўлення Псіхалагічнай карпарацыі, і служыў прэзідэнтам Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі ў 1912 годзе.