wd wp Пошук:

Бітва пры Прэсбургу

Бітва пры Прэсбургу[2] (цяпер Браціслава ў Славакіі; славацк.: Bitka pri Bratislave, ням.: Schlacht von Pressburg, венг.: Pozsonyi csata) — адна або некалькі бітваў, якія адбыліся ў 907 годзе. Часам яе месца (Brezalauspurc, гэта значыць «град Браслава») вызначаюць не як Браціславу, а як Залавар на Балатане ў сучаснай Венгрыі. У ёй Баварыя пацярпела паражэнне ад венграў[2]. Бітва амаль на 50 гадоў змяніла сітуацыю ў раёне сярэдняга Дунаю і дала магчымасць венгерскім плямёнам здзяйсняць наезды на суседнія тэрыторыі Цэнтральнай, Паўднёвай і Заходняй Еўропы[3].

Бітва

Дакладная дата бітвы невядомая. Часцей за ўсё называецца дата 4, 5 альбо 6 ліпеня; некаторыя крыніцы называюць даты трох бітваў, якія адбываліся ў гэтыя дні і 9 жніўня 907 года. Падзеі таксама апісаныя ў летапісах бегла і некалькі разоў змяняліся з цягам часу.

Маркграф Луітпольд Баварскі сабраў сваю армію і намерваўся даць вырашальны бой венграм, якія ўяўлялі сабой пагрозу многім краінам Цэнтральнай Еўропы. Яе колькасць, якая ацэньваецца ў 100 тысяч чалавек, выглядае звычайным перабольшаннем, уласцівым свайму часу. Колькасць войска Арпада складала ад 30 да 35 тысяч, аднак і гэтая лічба сумнеўная, паколькі рэдкае войска ў Сярэднявеччы налічвала больш за 10 000 воінаў.

Баварскае войска было падзелена на тры часткі, якія, аднак, нічога не здолелі супрацьпаставіць качавой[en] тактыцы венгерскіх коннікаў. Вялікая частка баварскага войска была абкружана, разбітая і знішчаная. У бітве загінуў сам Луітпольд, зальцбургскі архібіскуп Тэатмар, фрайзінгскі біскуп Ута, зэбенскі біскуп[de] Захарыя, 35 баварскіх графаў[4], 19 баронаў, а таксама «незлічоная колькасць астатняга люду». Пераход у 907 годзе ўлады ў Венгерскай ардзе да малодшага сына Арпада Жольта ў абыход траіх ці нават чацвярых яго братоў дазваляе выказаць здагадку, што Арпад і яго старэйшыя сыны таксама маглі загінуць у гэтай бітве.

Наступствы

Пасля бітвы венгры акупавалі ўсходнюю частку цяперашняй Аўстрыі і ўсю Вялікую Маравію, якая стала базай паходаў у суседнія краіны. Спусташальныя паходы венграў у Германію, Францыю, Іспанію, Балканы і Італію, якія самі венгры называлі «kalandozások» («падарожжы») і лічылі неад’емнай часткай свайго пакуль яшчэ паўкачавога жыцця, працягваліся да 955, калі Атон I Вялікі нанёс ім разгромнае паражэнне ў бітве на рацэ Лех, якое паклала канец венгерскім нашэсцям.

Зноскі

  1. Кірыл і мяфодзій. Вялікамараўская дзяржава
  2. 1 2 “Bavaria”. Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, Inc.. 2008. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/56538/Bavaria/648/History#tab=active~checked%2Citems~checked&title=Bavaria%20%3A%3A%20History.%20--%20Britannica%20Online%20Encyclopedia. Retrieved on 2008-06-23.
  3. České země od příchodu Slovanů po Velkou Moravu II (чэшск.) . — Praha: Libri, 2006. — С. 955. — ISBN 80-7277-105-1.
  4. Eurasian studies yearbook, Volume 78, Volume 78, Eurolingua, 2006, p. 27

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы ў Славакіі
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі
Катэгорыя·Гісторыя Аўстрыі
Катэгорыя·Вялікая Маравія
Катэгорыя·Бітвы X стагоддзя
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Гісторыя Браціславы
Катэгорыя·907
Катэгорыя·Бітвы Венгрыі
Катэгорыя·Бітвы Баварыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі