wd wp Пошук:

Арпад

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арпад (значэнні).

А́рпад (венг.: Árpád; 850/855 — 907) — правадыр венграў (надзьфеедэлем). Заснавальнік дынастыі Арпадаў.

Сын дзьюлы (ваяводы) Альмаша. Атрымаў у спадчыну яго тытул у 889. Да 904, па традыцыі, запазычанай венграмі ў хазар, дзяліў уладу з суправіцелем Курсанам, які насіў тытул кендзю. Кіраваў венграмі падчас набегу на Вялікамаравскую дзяржаву (892), вайны з балгарамі на старане Візантыі (894896), паходу на Ламбардыю па просьбе ўсходне-франкскага караля Арнульфа. Пад яго кіраўніцтвам адбылося перасяленне старажытнавенгерскай канфедэрацыі плямёнаў на іх цяперашнюю тэрыторыю, так званая эпоха «Заваявання радзімы на Дунаі», калі ў 896 венгры, выцесненыя печанегамі, перайшлі праз Карпаты і пасяліліся ў Сярэднім Падунаўі. У 900901 венгры пад правадырствам Арпада канчаткова разграмілі Блаценскае княства.

Паводле традыцыі, адлюстраванай Канстанцінам Багранародным, у Арпада было 4 сына: Таркапус (Тархаш, Таркчау), Іелах (Юлее, Елек), Іўтацус (Юташ), Залтас (Жольт). (Паводле іншых звестак — яшчэ сын Левентэ.)

Зноскі

Спасылкі

Папярэднік:
Альмаш
кіраўнік венграў
889907
Пераемнік:
Жольт
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 907 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дынастыя Арпадаў
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Кіраўнікі Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 845 годзе
Катэгорыя·Арпады
Катэгорыя·Асобы