wd wp Пошук:

Бітва на рацэ Лех

Бітва на рацэ Лех (ням.: Schlacht auf dem Lechfeld, венг.: augsburgi csata).

Бітва

10 жніўня 955 нямецкія войскі на чале з каралём Атонам I разграмілі качэўнікаў-венграў (мадзьярскія плямёны, якія пазней аселі на тэрыторыі сучаснай Венгрыі), якія ўварваліся ў Цэнтральную Еўропу, і назаўжды спынілі іх спусташальныя набегі на хрысціянскія краіны. Бітва адбылася на рацэ Лех каля Аўгсбурга. Бітве папярэднічала аблога і спроба штурму венграмі Аўгсбурга. Кароль сабраў 10 000 вершнікаў, але ўсё адно саступаў варварам па колькасці, хоць і пераўзыходзіў іх узбраеннем — цяжкая нямецкая конніца супраць лёгкай венгерскай. Перамога была дасягнута, у першую чаргу, дзякуючы дысцыпліне. Акружыўшы немцаў, венгры спешыліся і пачалі рабаваць абозы, што дазволіла Атону I знішчыць спешаных, а затым нанесці ўдар па галоўнай ардзе. Пераследваючы беглых, германскія атрады не парушалі парадку, памятаючы пра сваю малалікасць. Венграў, якія патрапілі ў палон, немцы пакаралі смерцю, у тым ліку аднаго з іх правадыроў Леле, а тым, хто застаўся ў жывых, адрэзалі насы і вушы і знявечанымі адправілі да сваіх.

Бітву на Леху часта называюць «нараджэннем нямецкай нацыі» («Geburt der deutschen Nation»).[2]

Зноскі

  1. Звесткі прыведзены паводле Wolfgang Hebold: 50 Klassiker: Siege und Niederlagen, Gerstengerg Verlag, 2002; Augsburger Stadtarchive und Adi Briegel: Bayrisch-Schwäbische Geschichte, Verlag für schwäbische Landeskunde, 1959
  2. Lechfeld — Geburt der deutschen Nation
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Бітвы ў Германіі
Катэгорыя·Бітвы Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·955
Катэгорыя·Бітвы X стагоддзя
Катэгорыя·Бітвы Свяшчэннай Рымскай імперыі