Федаркі́[1] (трансліт.: Fiedarki, руск.: Федорки) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярэзінскага сельсавета.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Домжарыцкага сельсавета Бягомльскага раёна[2], да 1 красавіка 1960 года ў падпарадкаванні Докшыцкага раёна, пасля — уключана ў склад Бярэзінскага сельсавета[3].