Няда́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бягомльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Нядаль.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мсціжскага сельсавета[1].