До́́мжарыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Домжарыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пасля скасавання Бягомльскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці (за выключэннем вёсак Бедзіна, Слабада, Федаркі, якія былі перададзены Докшыцкаму раёну)[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (4 населеныя пункты: Барсукі, Валова Гара, Мар’янава і Чарніца)[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета са Стайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бяседы, Верабкі, Вокана)[3]. 29 ліпеня 1988 года 6 населеных пунктаў (вёскі Барсукі, Бяседы, Валова Гара, Верабкі, Вокана і Чарніца) перададзены ў склад Слабадскога сельсавета. 21 верасня 1999 года ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета вернуты вёскі Барсукі, Валова Гара і Чарніца[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 783 чалавекі[5], з іх 96,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія[6].