wd wp Пошук:

Бэлз

Бэлз[1] (укр.: Белз) — горад раённага значэння ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Адзін з самых старажытных гарадоў Заходняй Украіны.

Геаграфія

Размешчаны на рэках Салакія і Рэчыца — прытоках Заходняга Буга басейна Балтыйскага мора, за 3 кіламетры ад украінска-польскай мяжы, за 12 км ад Чэрванаграда і 25 ад раённага цэнтра — Сакаля.

Гісторыя

Бэлз — адзін з самых старадаўніх гарадоў Заходняй Украіны, быў сталіцай Бэлзcкага княства. Пасля цэнтр Бэлзскага ваяводства ў складзе Рэчы Паспалітай. Адсюль адбываецца бэлзскі кірунак у хасідызме — містычнае адгалінаванне іўдаізму. Аднак цяпер гэта адзін з самых маленькіх гарадоў Украіны. Гістарычна Бэлз адносіўся да Галіцыі, у некаторай ступені і да Валыні. З 2001 года горад і яго наваколлі рашэннем Кабінета Міністраў Украіны сталі Дзяржаўным гісторыка-культурным запаведнікам.

Помнікі гісторыі і архітэктуры

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Сакальскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных