wd wp Пошук:

Бэлзскае ваяводства

Бэлзскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 г. — у Рэчы Паспалітай). Сталіца — горад Бэлз.

Апісанне

Ваяводства знаходзілася ў раёне сярэдняга Пабужжа, было самым маленькім па плошчы ва ўкраінскіх (тады — «рускіх») землях, якія апынуліся ў складзе Польскага каралеўства, і займала перадапошняе месца па колькасці насельніцтва.

Складалася з паветаў: Бэлзскага, Бужскага, Гарадзельскага і Грабавецкага. У XVIII ст. існаваў яшчэ і Любачоўскі павет.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 г. большая частка ваяводства адышла да Аўсрыйскай імперыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталася невялікая тэрыторыя з мястэчкам Дубёнка (цяпер сяло Дубінкі Мастыскага раёна Львоўскай вобласці) і суседнімі вёскамі, якая і далей называлася Бэлзскім ваяводствам. Канчаткова ліквідавана ў 1793 г.

Ваяводства было высокаразвітым рэгіёнам, з XVI ст. у ім пачалася таварная вытворчасць збожжа. Важную ролю ў эканамічным развіццё рэгіёну мела судаходная рака Заходні Буг, якая была важнай гандлёвай артэрыяй.

У XVI—XVII ст. ваяводства падвяргалася перыядычным набегам татарскіх ордаў, але ў параўнанні з іншымі украінскімі землямі таго часу яно несла нашмат меншыя страты. У кастрычніку — пачатку снежня 1648 г. тэрыторыя ваяводства знаходзілася пад кантролем войскаў Багдана Хмяльніцкага (акрамя горада Бэлз і манастыра бернардынцаў у горадзе Сакаль). Пад камандаваннем Данілы Выгоўскага казакі былі тут і ў кастрычніку—лістападзе 1655 г.

Ваяводы

Заўвагі

  1. па-лацінску: Palatinatus Belzensis, па-польску: Województwo bełskie

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Белзскае ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96