wd wp Пошук:

Бусельнік

Erodium lebelii
Erodium glandulosum

Бу́сельнік, грабелькі[3], журавельнік (Erodium) — род кветкавых раслін сямейства гераніевых.

Апісанне

Адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны з апушаным распасцёртым або ўзнятым сцяблом. Лісце супраціўнае, перыстае ці лопасцевае, ніжняе звычайна сабранае ў разетку. Кветкі пераважна пурпуровыя, ружовыя ці ліловыя з цёмнымі жылкамі, у шматкветкавых паўпарасоніках, радзей адзіночныя. Плод — зборны арэшак (стэрыгма).

Выдзяляецца каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я і ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца бусельнік цыкутавы (Erodium cicutarium), як пустазелле, а таксама на пустках і сметніках.

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя (вяжучы, кроваспыняльны, процісутаргавы сродак) і дэкаратыўныя расліны, маюць дубільныя рэчывы, вітамін С, карацін, арганічныя кіслоты, смолы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гераніевыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара