wd wp Пошук:

Бірскі раён

Бі́рскі раён (руск.: Бирский район; башк.: Бөрө районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Бірск.

Геаграфія

Бірскі раён мяжуе з Мішкінскім, Благавешчанскім, Кушнарэнкаўскім, Дзюрцюлінскім і Бураеўскім раёнамі. Плошча раёна складае 1786,49 км².

Гісторыя

Бірскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 64690 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (50,7 %), далей ідуць марыйцы (20,5 %), татары (15,1 %) і башкіры (11,9 %).

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных