Бу́жа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Друйка, за 7 км у напрамку на паўночны захад ад горада Браслаў, каля вёскі Крукі. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.
Плошча паверхні 4,18 км². Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 3,7 м. Даўжыня 3,42 км. Найбольшая шырыня 1,72 км. Даўжыня берагавой лініі 12,2 км. Аб′ём вады 14,7 млн м³. Плошча вадазбору 66 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад лесам і хмызняком, заходнія разараныя. Вакол возера пойма шырынёй ад 8 м на поўначы да 250 м на паўднёвым-захадзе, сухая, моцна завалуненая, парослая хмызняком і сухадольнымі травамі. 16 астравоў агульнай плошчай 24,9 га. Каля берагоў і астравоў дно пясчанае, каля ўрэзу вады часта галечнікавае і камяністае. Возера эўтрофнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 70 м. Злучана ручаямі (пратокамі) з азёрамі Саванар, Рака і Чэкуць.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, мянтуз, карп, карась, лінь, амур белы і іншыя рыбы.
Каля возера вёскі Бужаны, Мар’янполле.
Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)