wd wp Пошук:

Брэст-Літоўская чыгунка

Брэст-Літоўская чыгунка — сетка чыгуначных ліній ў 19391951 гг., якая звязвала БССР з Заходняй Еўропай, Літвой і Украінай і абслугоўвала Баранавіцкую, Брэсцкую, Гродзенскую, Маладзечанскую, Палескую і Пінскую вобласць. Уключала чыгуначныя лініі: Высока-ЛітоўскКовель, БрэстЖыткавічы, БаранавічыСлуцк, БрэстНегарэлае, ГроднаЛідаМаладзечна, АндрэевічыБаранавічы, СтасілаўБаранавічыЛунінец і інш. Агульная даўжыня чыгуначных ліній станам на 1950 год складала 1145 км і 600 км вузкакалейных ліній. Упраўленне чыгункі размяшчалася ў Баранавічах. Друкаваны орган з 1940 года  — газета «Сталинский маршрут». У 1951 годзе аб’яднана з Мінскім аддзяленнем Заходняй чыгункі ў Мінскую чыгунку.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі
Катэгорыя·Гістарычныя чыгункі Беларусі
Катэгорыя·Чыгункі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара