wd wp Пошук:

Брэднік

Брэднік, вярба казіная, вербалоз[4][5][6], вярба-брэднік[7], івіна[8] (Salix caprea) — лістападнае дрэва ці высокі куст роду вярба сямейства вярбовых.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя

Двухдомнае дрэва вышынёй 5-10 м, пад уплывам знешніх фактараў іншы раз расце кустом. Кара гладкая, зеленавата-шэрая, на смак салодка-вяжучая. Лісце шчыльнае, авальнае або яйцападобнае з нераўнамерна-зубчастым краем, зверху маршчакаватае, знізу шэралямцавае, распускаецца пазней за кветкі. Кветкавыя пупышкі буйныя, чырванавата-бурыя, голыя, бліскучыя. Каташкі («коцікі») густыя, шматлікія, з лісточкамі каля асновы, тычынкавыя сядзячыя, песцікавыя на кароткіх ножках, распускаюцца раней за лісце. Плод — каробачка.

Пашырэнне

Марозаўстойлівая, мала патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы расліна. Мае вялікі арэал пашырэння ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі — на поўначы да арктычнай Скандынавіі, на ўсходзе — да Сахаліна. Пашыраны на Каўказе, у Заходняй Сібіры. На Беларусі трапляецца ўсюды: у лясах на высечках, узлесках, каля дарог, сярод хмызняку, на берагах рэк. Цвіце ў красавіку-маі, насенне выспявае ў чэрвені. Размнажаецца насеннем і парасткамі.

Таксанамія

Від Брэднік ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Брэднік
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўная і лекавая расліна (з лекавай мэтай выкарыстоўваецца кара). Добры дубільнік і фарбавальнік. Драўніна прыдатная для будаўніцтва, сталярных вырабаў. Аблісцелыя галінкі — добры корм для жывёлы.

Скарыстоўваецца як прышчэпа для вырошчвання ніцых дрэвападобных форм. Прыдатны для замацавання берагоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Salix caprea L.(англ.)  (недаступная спасылка). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 21 сакавіка 2011.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 116. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вярба
Катэгорыя·Кусты