Брынёва[1] (трансліт.: Bryniova, руск.: Бринёво) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Гомель.
У 10 км на ўсход ад Жыткавіч, 228 км ад Гомеля.
Будынкі драўляныя, уздоўж чыгункі.
Заснавана ў XIX стагоддзі як маёнтак памешчыка Г. А. Кяневіча, дзе было пачата вытворчасць цукру і ў 1861 годзе выпушчана прадукцыі на 1100 рублёў. З 1884 года працаваў бровар. З пускам у эксплуатацыю 15 лютага 1886 года чыгункі Лунінец — Калінкавічы пачаў дзейнічаць раз’езд, а затым чыгуначная станцыя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена ад захопнікаў 5 ліпеня 1944 года.