wd wp Пошук:

Марохараўскі сельсавет

Маро́хараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марохарава. Плошча 157,67 км²[1].

Утвораны 16 ліпеня 1954 года шляхам аб’яднання скасаваных Бялёўскага і Ляхавіцкага сельсаветаў[2].

26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Жыткавіцкага гарсавета перададзена вёска Хісцецкі Бор, з Дзякавіцкага сельсавета — вёска Вятчынская Рудня, у склад Руднянскага сельсавета перададзены вёскі Келі, Палянка і Яміца[3]. 28 студзеня 1991 года вёскі Відошын, Ляхавічы, Навуць, Пласток, Пухавічы, Сяменча і пасёлак Чырвонае перададзены ў склад новаўтворанага Чырвоненскага сельсавета. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета вернута вёска Навуць[4].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2028 чалавек[5], з іх 96,9 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области(недаступная спасылка)
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Марохараўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі