wd wp Пошук:

Vivaldi

Vivaldi— дармовы інтэрнэт-аглядальнік (браўзер), створаны кампаніяй Vivaldi Technologies, заснаванай былым CEO і стваральнікам Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам.[4] Аглядальнік скіраваны на аматараў інтэрнэт-тэхналогій, карыстачоў, якім патрэбны больш, чым проста браўзер, і карыстачоў папярэдніх версій браўзера Opera, раззлаваных пераходам Opera з рухавіка Presto на Blink, пазбавіўшым яго шматлікіх папулярных асаблівасцяў.[4][5] Vivaldi мае мэтай аднавіць старыя, папулярныя функцыі і асаблівасці Opera 12, дадаючы новыя. Аглядальнік абнаўляецца штотыднёва і здолеў павялічыць папулярнасць з моманту запуску першай тэставай версіі 27 студзеня 2015.[6]

Гісторыя

Vivaldi пачала дзейнасць у якасці віртуальнай супольнасці, замяніўшай My Opera, якую Opera Software зачыніла ў сакавіку 2014.[7] Гэтае рашэнне раззлавала  Йона Стефенсана фон Тэчнера, які меркаваў, што гэтая суполка дапамагла зрабіць браўзер Opera тым, чым ён быў. Тэчнер запусціў Vivaldi Community — віртуальную супольнасць, накіраваную на забеспяченне зарэгістраваных карыстачоў дыскусійным форумам, пляцоўкай для блогаў, і шматлікімі іншымі вэб-сервісамі — каб замяніць зачыненую My Opera. Пазней, 27 студзеня 2015, Vivaldi Technologies распачала выпрабаванні першай тэхнічнай версіі Vivaldi.[6]

Асабістасці

Vivaldi мае мінімалістычны інтэрфэйс з простымі шрыфтамі ды іконкамі, і каляровую схему, якая змяняецца суадносна з фонам і выглядам наведанай вэб-старонкі.[8] Аглядальнік таксама дазваляе карыстачам самастойна наладжваць знешні выгляд і размешчанне асобных элементаў.[9]

Vivaldi падтрымлівае групоўку ўкладак і мышыныя жэсты.

Шэраг функцый, такіх як бакавая панэль, рэжым адлюстравання выяў на вэб-старонцы, нататкі, візуальныя ўкладкі, кошык з зачыненымі ўкладкамі і шмат іншых былі перанесеныя з апошняй версіі браўзера Opera 12, зробленага на рухавіку Presto. Знешні выгляд браўзера Vivaldi таксама нагадвае Opera 12. У будучыні ў браузеры павінна з’явіцца сінхранізація файлаў карыстача, інтэграваны паштовы кліент, падтрымка пашырэнняў і шмат іншага.

Беларусізаваная навігацыя.

Гл. таксама

References

  1. Vivaldi browser: Interview with Jon Stephenson von Tetzchner — 2016. Праверана 11 кастрычніка 2018.
  2. Vivaldi Tech Preview 1 Just Arrived — 2015. Праверана 26 лістапада 2020.
  3. Ødegaard R. Minor update for Vivaldi Desktop Browser 4.3 — 2021.
  4. 1 2 Shankland, Stephen Ex-Opera CEO composes Vivaldi, a new Web browser. CNET. CBS Interactive (27 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2015.
  5. Minic, Ivan Jon S. von Tetzchner: We will (re)create a browser you love.. Medium (10 лютага 2015).
  6. 1 2 Dagenborg, Joachim Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days. Reuters (6 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2015. Праверана 2 мая 2015.
  7. Shankland, Stephen Ex-CEO picks up where Opera left off, launching Vivaldi site. CNET. CBS Interactive (23 студзеня 2014).
  8. Lardinois, Frederic Vivaldi Is Quickly Becoming The Alternative Browser To Beat. TechCrunch (8 сакавіка 2015).
  9. Brinkmann, Martin Latest Vivaldi snapshot introduces interface scaling. Ghacks (2 чэрвеня 2015). Праверана 19 чэрвеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Freeware
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2015 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных